Рабочае самакіраваннеРабочае самакіраванне — форма арганізацыі працоўнага працэсу, пры якім калектыў самастойна прымае ключавыя рашэнні па рабоце прадпрыемства. Ідэя аб тым, што ўсе працоўныя на рабочым месцы павінны адказваць за кіраванне рабочым працэссам, з’яўлялася ў розных формах на працягу ўсёй гісторыі сацыялізму. Сярод сінонімаў, якія ўжываюцца да тэрміна «рабочае самакіраванне» можна вылучыць такія паняцці як «рабочы кантроль», «вытворчая дэмакратыя» і «вытворчая кааперацыя»[1]. ПрыкладыПрыкладам рабочага самакіравання з’яўляецца рэжым Ціта ў сацыялістычнай Югаславіі. Рабочае самакіраванне на прадпрыемствах сацыялістычнай Югаславіі было ўведзена законам 1950 года «Аб кіраванні дзяржаўнымі гаспадарчымі прадпрыемствамі з боку працоўных калектываў»[2]. Аднак, нягледзячы на рэалізацыю ідэй рабочага самакіравання ў СФРЮ, на югаслаўскіх прадпрыемствах нярэдка здараліся забастоўкі[3]. У 1956 годзе ў Польскай Народнай Рэспубліцы быў прыняты закон аб рабочых саветах на прадпрыемствах[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia