Рабінзоны Манцінсаары
«Рабінзо́ны Манцінсаары» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Віктара Аслюка, зняты на тэлеканале «Белсат» сумесна з WDR /Arte ў 2008 годзе.[1] СюжэтВостраў у цэнтры вялікага возера, дзе сярод кінутых вайскоўцамі ўмацаванняў, забытых могілак, пустых школ і хат жывуць два апошніх жыхара некалі люднага паселішча — Клюня і Маці. Яны ўжо не маладыя, але замест таго каб трымацца разам, жывуць ва ўзаемнай варожасці, хоць яны грамадзяне краін былога Савецкага Саюза, адзін з іх беларус, а другі — фін. Да Другой сусветнай вайны востраў Манцінсаары на Ладажскім возеры належаў Фінляндыі. Фіны жылі тут заўсёды, любілі сваю прыроду, лясы. Гэтая любоў збліжае двух людзей. Адзін з іх, былы ляснік, трапіў у пастку, нібыта пастаўленую суседам. З гэтага і пайшла няпрыязь. Маці не лічыць сябе браканьерам. У яго тыпова фінскі характар: ён ціхі і спакойны, людзей да сабе не дапускае. Беларус Клюня зусім іншы: вясёлы, артыстычны, з адкрытай душой. На востраве ён стварыў свой уласны свет, уласную краіну. Ён і распавядае гісторыю двух народаў і гэтага вострава… У фільме здымаліся
Здымачная група
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia