Педагагічная паэма

Педагагічная паэмаM:
Педагагічная паэма
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 52 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 14 снежня 2015
IMDb ID 27438232

«Педагагі́чная паэ́ма» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Віктара Аслюка, зняты па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») у 2015 годзе.

Сюжэт

Героі фільма — маладыя настаўнікі, якія дзеля эксперыменту выпраўляюцца выкладаць у звычайную сельскую школу. Дакументальная стужка, знятая па матывах праекта «EDU.topia», апавядае аб працы людзей, якія сталі сябрамі, настаўнікамі і натхняючымі аднадумцамі.

У фільме здымаліся

Акцёр Роля
Сяргей Бародзіч
Дзмітрый Макарчук

Здымачная група

  • аўтар сцэнарыя — Вольга Дашук
  • рэжысёр — Віктар Аслюк
  • аператар — Анатоль Казазаеў
  • гукааператар — Уладзімір Мірашнічэнка
  • асістэнт рэжысёра — Вольга Дашук
  • рэдактар — Уладзімір Мароз
  • дырэктар — Уладзімір Заічанка

Крытыка

Журналіст газеты «Культура» Антон Сідарэнка адзначыў, што ў сучаснай «Педагагічнай паэме» ёсць сапраўдная вобразная паэзія, якая выдатна рыфмуецца з сённяшнім днём: «паэзія будняў і святаў несталічнай, але такой блізкай усёй нашай кінематаграфічнай і літаратурнай традыцыі рэчаіснасці». Кінакрытык адзначае, што гледзячы на герояў фільма Віктара Аслюка, у галаву прыходзіць параўнанне з героямі хрэстаматыйнай трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»: як і ў творы класіка беларускай літаратуры, маладыя беларускія настаўнікі знаходзяцца адначасова і ў прыпаднята-захопленым, і ў трывожным стане; так і мае аказацца на світанні жыцця і кар’еры.[1]

Зноскі

  1. Сідарэнка, Антон. Паэма на ростанях. Культура (13 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2024. Праверана 27 лютага 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya