Рабінія
Рабі́нія[1][2] (Robinia) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Батанічнае апісаннеЛістападныя, часта калючыя, дрэвы або кусты. Лісце непарнаперыстаскладанае, аснова чаранка ўтварае покрыва, якое ахоўвае пазушныя пупышкі. Кветкі белыя, ружовыя, чырвоныя ў гронках. Плод — лінейна падоўжаны боб. АрэалАдрозніваецца каля 20 відаў. Пашыраны ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. Завезены ў Еўропу ў пачатку XVII стагоддзя. На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана 4 віды: рабінія псеўдаакацыя, або белая акацыя (Robinia pseudoacacia), рабінія клейкая (Robinia viscosa), рабінія новамексіканская (Robinia neomexicana) і рабінія пышная (Robinia luxurians). Значэнне і выкарыстаннеДраўніна ў рабініі псеўдаакацыі шчыльная, трывалая з цёмна-жоўтым ядром і светлай абалонай; ідзе на выраб мэблі, добра паліруецца. Адна з лепшых меданосаў. Выкарыстоўваецца для замацавання пяскоў, малаплодных і засоленых глеб, схілаў яроў і інш. Дэкаратыўныя расліны. Культывуюцца ў садах і парках. Рабінія псеўдаакацыя парушае цыкл азоту ў глебе і псуе мясцовыя экасістэмы, за што занесеная ў чорны спіс у 41 краіне Еўропы[3]. З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia