Равячка (археалагічныя помнікі)Равячка — археалагічныя помнікі: гарадзішча I – IV стст. н.э. культуры штрыхаванай керамікі і 2 селішчы VI – VII стст. н.э. банцараўскай культуры каля в. Равячка Мядзельскага раёна. ГарадзішчаЗнаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на ўзвышшы сярод поплаву р. Сэрвач. Памер 55х38 м. Выявіў у 1967 г. і абследаваў у 1974 А. Р. Мітрафанаў. Пляцоўка ўмацавана сістэмай валоў і равоў. Першы вал. вышынёй 0,7 м, шырынёй 4 м знаходзіцца з паўночна-ўсходняга боку пляцоўкі, за ім роў глыбінёй 2 м і шырынёй каля 6 м, другі і трэці валы з 2 равамі – з паўднёва-заходняга боку пляцоўкі. Вышыня валоў 1 м, шырыня 5 – 7 м, глыбінёй равоў 0,5 – 0,6 м, шырынёй 6—7 м. Культурны пласт 0,3 – 1 м. Знойдзены фрагменты рабрыстых і слоікавых штрыхаваных пасудзін, косці жывёл і шлакі. Селішча–1Знаходзіцца за за 0,4 км на поўдзень ад заходняй ускраіны вёскі. Займае частку поля і поплаву р. Сэрвач. Плошча 0,4 – 0,5 га. Выявіў і абследаваў у 1973 г. А. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт 0,1 – 0,2 м. Знойдзены абломкі ляпнога гладкасценнага посуду. Селішча–2Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, на ўзвышшы правага берага р. Сэрвач. Памеры 165х30 – 35 м. Вышыня 4 – 5 м. Выяўлены у 1967 г., даследаваў у 1973 – 1975 гг. А. Р. Мітрафанаў (1292 м2). Культурны пласт 0,4 – 0,5 м. Выяўлены рэшткі 4 прамавугольных у плане жытлаў зрубнай канструкцыі з 2-схільнымі дахамі. 2 наземныя жытлы плошчай 11,5 і 16,8 м2 урэзаны ў схіл узвышша, унутры печы-каменкі ў выглядзе развалаў абпаленых камянёў. Адна паўзямлянка плошчай 15,2 м2 заглыблена ў зямлю на 0,5 м, мела агнішча ў выглядзе выбрукоўкі з дробных камянёў на пясчанай падсыпцы. Другая паўзямлянка заглыблена ў зямлю на 0,6 м (раскапана часткова), мела ўнутры печ-каменку. Знойдзены ляпная гладкасценная і штрыхаваная кераміка, слабапрафіляваныя і слоікавыя пасудзіны, жалезныя нажы з выгнутай і прамой спінкай, навершы дзяржанняў якіх мелі S-падобныя і спіралепадобныя завіткі, бронзавыя трубачкі, жалезныя шылы, гліняныя біканічныя прасліцы з вялікімі адтулінамі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia