Сэрвач (прыток Віліі)
Сэрвач — рака ў Докшыцкім, Мядзельскім і Вілейскім раёнах Беларусі, правы прыток Віліі. Даўжыня 85 км. Плошча вадазбору 1105 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰. НазваАснова Serv- у літоўскіх гідронімах Servas, Servelis (азёры), Sarva (рака) звязаная з літоўскім serventi «паціху цячы, струменіць»[1]. Далей да індаеўрапейскага *sreu- «цячы», *sreṷo- «плынь» і карацейшага *ser- «цячы»[2]. Калі Сэрвач — назва з дзвюх асноў, дык другая аснова Ak- як і ў назвах Нарач, Іслач і падобных. Яна звязаная з лат. aka «калодзеж», літ. aka(s) «палонка ў лёдзе», лат. akata «вір у рацэ; вочка ў балоце; палонка ў лёдзе»[3]. Такая семантыка мела развіцца са значэння «вока» (індаеўрапейскае *okṷ(e)s-)[4]: вока > палонка, калодзеж, бачажына > вада, рака. У двухасноўных гідронімах тыпу Іслач ці Нарач ak- займае тую ж другую пазіцыю, якую ў іншых выпадках займаюць балцкае up- / ap- (літ. upė, пруск. ape «рака»)[5] або яцвяжскае -da (ад яцвяжскага *udā «вада, рака»)[6] — як у гідронімах Жукопа або Ясельда. Назву Сэрвач можна перадаць як «Рака, што струменіць». Асноўныя прытокіСправа: Патачанка, Дубенка, Наква, Катлянка. Злева: ручай Сэрвач[7], рэкі Галядза, Зуйка. На рацэ![]() Гарадскія пасёлкі: Крывічы (пры ўпадзенні ракі Наквы). Зоны адпачынку: Вілейка АгульнаеВыцякае на паўднёвы захад з возера Сэрвач Докшыцкага раёна, упадае ў Вілейскае вадасховішча на паўднёвы ўсход ад вёскі Людвінова Вілейскага раёна. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Даліна ў верхнім і месцамі ў сярэднім цячэнні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная; яе шырыня 1,5—2,5 км, месцамі звужаецца да 0,6—1 км. Пойма двухбаковая, слабаперасечаная, у верхнім цячэнні забалочаная, тарфяністая, на астатнім працягу сухая, пясчаная. Рэчышча моцназвілістае, у сярэднім цячэнні на працягу 1,8 км каналізаванае, у верхнім — моцна зарастае; шырыня яго ў верхнім цячэнні — 2—5 м, у сярэднім і ніжнім 15—25 м, месцамі да 40 м. У басейне ракі балота Сэрвач[8], азёры Станіслаўскае, Арэхавае, Чорнае і інш. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia