Рагачоўскае рэальнае вучылішча
Рагачоўскае рэальнае вучылішча — сярэдняя навучальная ўстанова, якая працавала ў Рагачове і знаходзілася на Георгіеўскай вуліцы (сучасная Цымермана). Гісторыя![]() Рагачоўскае рэальнае вучылішча было адкрыта ў 1906 годзе на сродкі гарадскіх мецэнатаў Іолшыных, у тым ліку Варвары Аляксееўны Іолшынай, якая частку сваіх грошай пакінула ў спадчыну для выплаты стыпендый навучэнцам вучылішча ўжо пасля яе смерці. Адкрыццё вучылішча ў дарэвалюцыйным Рагачове стала унікальнай падзеяй: тут упершыню была абсталявана аўтаномная электрастанцыя і змантаваная сістэма паравога ацяплення. Акрамя гэтага, з паўднёвага боку над другім паверхам была прыбудавана вежа, у якой размяшчалася абсерваторыя[1]. У 1912 годзе навучалі 212 вучняў і працавалі 16 выкладчыкаў[2]. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца дакументы, звязаныя з існаваннем Рагачоўскага рэальнага вучылішча[3]. Будынкі![]() Комплекс складаўся з цаглянага двухпавярховага Г-падобнага ў плане будынка вучылішча, трох садкоў, адрыны з 4-х аддзяленняў, каменнага ледніка, клазета і абісінскага калодзежа ў цэнтральнай частцы двара[4]>. Галоўны будынакДля вучылішча быў пабудаваны двухпавярховы каменны будынак у неакласічным стылі на грошы мецэната Васіля Васільевіча Іолшына і яго жонкі Варвары Аляксееўны ў 1903—1907 гадах[5]. На другім паверсе размяшчалася дамавая царква. Раней чым у іншых будынках Рагачова тут з’явілася сістэма паравога ацяплення, а ваду пераганялі з калодзежа ў памяшканні з дапамогай электрычнасці[6]. У будынку вучылішча мелася вежа, адкуль навучэнцы маглі назіраць за зорным небам. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пабудова была спаленая, але яе аднавілі ў 1950-х[6]. У першыя дзесяцігоддзі савецкай улады тут месціліся педагагічны тэхнікум і настаўніцкі інстытут, а пасля вызвалення ад акупантаў тут размясцілася гарадская школа № 2, якая цяпер носіць імя В. М. Калеснікава[5]. Будынак, які з’яўляецца адной з нямногіх дарэвалюцыйных пабудоў у Рагачове[6], унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ — Дадатковы будынакПазней (да 1916) у адну лінію з усходняга боку будынка (па вуліцы Іолшынскай) быў пабудаваны двухпавярховы дом, у якім размяшчаліся кватэры інспектара, пісара (верхні паверх) і памочніка класных настаўнікаў (ніжні паверх)[4]. Вядомыя выпускнікі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia