Канстанцін Мікалаевіч Саннікаў
Канстанцін Мікалаевіч Са́ннікаў[2] (30 мая 1896 — 12 ліпеня 1965) — беларускі і савецкі рэжысёр, акцёр. Народны артыст БССР (1949). Лаўрэат двух Сталінскіх прэмій (1948, 1952). Член УКП(б) з 1941 года. Дзед Андрэя Саннікава. БіяграфіяНарадзіўся 30 мая 1896 года ў Рагачове (цяпер — Гомельская вобласць). Скончыў Рагачоўскае рэальнае вучылішча[3]. Пачаў сцэнічную дзейнасць у 1916 годзе. У 1926 годзе скончыў Беларускую драматычную студыю ў Маскве[2]. З 1926 года — акцёр БелАДТ імя Я. Коласа ў Віцебску. З 1932 года кіраваў 3-м беларускім тэатрам. З 1937 года — у БелАДТ імя Я. Купалы, у 1948—1952 гадах — яго мастацкі кіраўнік. З 1947 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (з 1960 года — прафесар). Памёр 12 ліпеня 1965 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Творчасць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia