Аднагадовая травяністая расліна. Вырастае ад 25 да 70 см. Сцябло прамое, галінастае, можа быць пакрыты валасінкамі.
Лісце чаргаванае, шматкроць рассечанае, з лінейнымі сегментамі лістоў, верхняе сядзячае, ніжняе з хвосцікамі. Кветкі блакітныя, маюць няправільную (зігаморфную) будову. Плод — лістоўка.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
Звычайнае пустазелле пасеваў жыта.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
Дэкаратыўная расліна з прыгожымі кветкамі, разводзіцца садоўнікамі, існуюць розныя сарты і формы, якія адрозніваюцца расфарбоўкай і памерам кветак.
Кветкі даюць нектар, пчолы наведваюць з першай паловы чэрвеня і да восені[8].
У насенні змяшчаецца сукупнасць трыцерпенавых алкалоідаў. Парашок, атрыманы з насення, можа служыць інсектыцыдам.
Таксанамія
Інфравідавыя таксоны:
Consolida regalis var. divaricata (Ledeb.) P.H.Davis [syn.Delphinium divaricatum Ledeb.]
Consolida regalis subsp. paniculata (Host) Soó [syn.Consolida paniculata Host]
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Delphinium consolidaL.
↑Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
↑Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
Цветовой атлас растений: Пер. со словац. Е. Рулина, В. Рябченко / Д. Рандушка, Л. Шомшак, И. Габерова. — Братислава: Обзор, 1990. — 411 с. — (Картинки природы). — 75 000 экз. — ISBN 80-215-0068-9.
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н.592. Consolida regalis S.F.Gray (Delphinium consolida L.) — Консолида полевая, или Сокирки полевые // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 207. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
Рагулькі палявыя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)