Радзівілаўская карта![]() ![]() Magni Ducatus Lithuaniae caeterumque regionum illi adiaciencium exacta descriptio («Падрабязнае апісанне Вялікага Княства Літоўскага і суседніх краін»[1], вядомая таксама як Радзівілаўская карта — карта зямель Вялікага Княства Літоўскага ў маштабе 1:1 300 000, створаная пад кіраўніцтвам Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Карта была створана галандскім картографам і гравёрам Гесэлем Герыцам па малюнках Тамаша Макоўскага. Першае выданне карты было надрукавана ў Амстэрдаме ў 1613 годзе, у друкарні Вілема Янсэна Блаў[2]. Радзівілаўская карта лічыцца шэдэўрам картаграфічнага мастацтва, з пункту гледжання дакладнасці яна пераўзышла карты XVII і XVIII стагоддзяў. Шырока выкарыстоўвалася ў картаграфіі Усходняй Еўропы[3]. АпісаннеМікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, з 1579 года маршалак вялікі літоўскі, а пазней віленскі ваявода, зацікавіўся складаннем падрабязнай карты Вялікага Княства Літоўскага, якая б адпавядала існаваўшым на той час стандартам картаграфічнага мастацтва. Для гэтага ён сабраў каманду ў складзе кіеўскага ваяводы Канстанціна-Васіля Астрожскага, англійскага матэматыка і езуіта Якуба Босгрэйва і мастака Тамаша Макоўскага[3]. Гэтыя людзі працавалі над картай з 1595 па 1599 гады. Зборам матэрыялаў і правядзеннем вымярэнняў займаўся Тамаш Макоўскі, які, верагодна, таксама падрыхтаваў і асноўны малюнак карты[4]. Геаграфічныя параметры былі часткова ўзяты з дакументаў валочнай памеры, зямельнай рэформы, ініцыяванай у 1547 годзе каралевай Бонай Сфорца. На карце былі паказаныя 1020 населеных пунктаў, 357 з якіх упершыню прадстаўлены ў картаграфіі[5]. Першапачатковая медзярытавая карта была прызначана для размяшчэння на сцяне. Акрамя зямель Вялікага Княства Літоўскага ў межах канца XVI стагоддзя, на карце былі паказаныя і суседнія тэрыторыі (значная частка Украіны, Герцагства Прусія, Курляндыя, частка Мазовіі і Малой Польшчы). Акрамя таго, на карце была размешчана складзеная з дзвюх частак схема ніжняга Дняпра, аж да яго вусця разам з дадатковымі апісаннямі, напрыклад, дняпроўскіх парогаў. Дняпро быў важным камунікацыйным і транспартным шляхам для Вялікага Княства Літоўскага. Заходняя Дзвіна, таксама паказаная на карце, адыгрывала падобную ролю. Пад картамі было вычарпальнае геаграфічнае і этнічнае апісанне Вялікага Княства Літоўскага[2]. У пазнейшых выданнях карты Дняпра і ніжняе апісанне былі выдалены, а затым карта Вялікага Княства Літоўскага была надрукаваная асобна, у выглядзе квадрата памерам прыкладна 74×74 см[6]. У 1631 годзе Вілем Блаў таксама ўключыў карту ў свой атлас Appendix Theatri A. Ortelii et Atlantis G. Mercatoris. Каб палепшыць чытэльнасць карты ў атласе, ён надрукаваў яе з чатырох медных пласцін і размясціў на чатырох асобных старонках. Карты Дняпра былі ўключаны ў атлас асобна. Усяго да 1670 года сям’я Блаў 17 разоў публікавала ў сваіх атласах Радзівілаўскую карту Вялікага Княства ў нязменным фармаце, з датай 1613[5]. Радзівілаўская карта выдзяляецца сваёй незвычайнай для таго часу дакладнасцю і багаццем геаграфічных дэталяў, якія суправаджаюцца шматлікімі апісаннямі і іканаграфічнымі сцэнамі. Аналіз дакладнасці размяшчэння паселішчаў паказвае, што яна такая ж ці больш дакладная, як на картах Вялікага княства, складзеных да 1770 года[7]. Яшчэ адной асаблівасцю карты з’яўляецца надзвычай дакладная і падрабязная гідраграфічная сетка. У выніку гэтага Радзівілаўская карта больш за сто гадоў лічылася найважнейшай крыніцай інфармацыі аб тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а ў наш час яна з’яўляецца каштоўнай гістарычнай крыніцай[2]. ![]() Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia