Радзіма мая дарагая
Радзіма, мая дарагая — песня Уладзіміра Алоўнікава на аднайменны верш Алеся Бачылы. Пачатковы матыў песні шырока выкарыстоўваецца падчас урачыстых цырымоній з удзелам вышэйшага кіраўніцтва Беларусі[1]. Мелодыя стала пазыўным «Слухайце ўсе» Беларускага радыё[2]. ГісторыяУ першыя пасляваенныя годы, калі Мінск яшчэ ляжаў у руінах, Алесь Бачыла літаральна за адзін вечар напісаў верш «Радзіма, мая дарагая». На наступны дзень ён аднёс верш кампазітару Уладзіміру Алоўнікаву, які вельмі хутка напісаў музыку да песні[3]. Першапачаткова песня пачыналася словамі:
. У фанатэцы Беларускага радыёкамітэта захоўваўся запіс песні менавіта з такім пачаткам у цудоўным выкананні тэнаровай партыі Ісадарам Балоціным. Аднак некаму такі пачатак не спадабаўся — і кампазітару давялося апусціць першую страфу верша[3]. Песня двойчы намінавалася на Дзяржаўны гімн Беларусі[2]. СловыРадзіма мая дарагая, Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia