З 1947 года — выкладчык, з 1966 года — дацэнт Беларускай кансерваторыі. У 1962—1982 гадах — рэктар Беларускай кансерваторыі.
Творчасць
У. Алоўнікаў — аўтар кантаты і араторыі, сімфанічных паэм, харавой і камерна-інструментальнай музыкі. Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць песні, якія прынеслі кампазітару шырокую вядомасць. Пачатковы матыў адной з іх — «Радзіма, мая дарагая» — стаў пазыўнымі Беларускага радыё.
Творы
Сцэнічная музыка
Музычна-харэаграфічная сцэнка «Чарадзей» для хору, салістаў-танцораў і двух баянаў (словы М. Клімковіча, 1979).
Вакальна-інструментальная музыка
Араторыя «Партизанские песни» для сімфанічнага аркестра, хору і салістаў (словы беларускіх паэтаў-партызан, 1988)
Кантата «Усім піянерам равеснік і брат» (памяці Марата Казея) для чытальніка, саліста, дзіцячага хору і аркестра (словы А. Вольскага, 1968)
Для хору без суправаджэння: «На Палессі гоман, гоман», «Радзіме» (словы П. Броўкі, 1952), «Дуб», «Партызанскія акопы» (словы М. Танка, 1952), «Партызаны ідуць» (словы М. Шарамета, 1953).
Для хору з суправаджэннем: «Песня дружбы» (словы А. Бялевіча, 1954), «Палеская святочная» (словы А. Русака, 1967), «Кастрычніцкі гімн» (словы К. Кірэенкі, 1970); апрацоўка беларускай народнай песні «Пайшоў Ясь наш на лужок».
Рамансы: «Ты назваў мяне ільдзінай» (словы Э. Агняцвет, 1947), «I зноў былое ажыло» (словы А. Астрэйкі, 1948), «Ты прыйдзі» (словы Я. Купалы, 1948), «Дазволь цябе любіць» (словы 3. Бядулі, 1948) і інш.
Апрацоўка беларускай народнай песні «Закаці, яснае сонейка» для голасу, цымбалаў і саксафона.
Песні: «Песенька мінскіх дзяцей», «Песня пра Веру Харужую» (словы Э. Агняцвет); «Песня пра Заслонава» (словы А. Астрэйкі); «Даў слова — стрымай», «Радзіма, мая дарагая» (словы А. Бачылы); «Неман — сцяжына пешая» (словы Д. Бічэль-Загнетавай); «Вочы Беларусь» (словы Р. Барадуліна); «Споем, друзья, споем», «Туристская шуточная» (словы К. Гляйхенгауса); «Колокола Хатыни» (словы У. Гатоўскага); «Расцвіла чаромха бела» (словы А. Дзеружынскага); «Песенка закаленных», «Университетский вальс» (словы Р. Жбанкова); «Каля ёлкі» (словы В. Зуёнка); «Песня пра Мінск» (словы К. Кірэенкі); «Разгарэлася зорачка ясная» (словы М. Клімковіча); «Пакаленні» (словы П. Панчанкі); «Край палескі», «Крынічанька», «Лясная песня», «Прыляцелі гусі», «Салігорская раніца», «Ты прыйдзеш ка мне», «Я люблю», «Я нікому цябе не аддам» (словы А. Русака) і інш.