Радывыліў
Радывыліў[1] (укр.: Радивилів), або Радзівілаў — горад у Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Слоніўка. Адміністрацыйны цэнтр Радывыліўскага раёна. Насельніцтва 10000 чал. (2024). Знаходзіцца за 102 км ад Роўна, чыгуначная станцыя на лініі Краснэ — Здалбуніў. Этымалогія назвыМеста атрымала назву ў гонар свайго заснавальніка — Мікалая Радзівіла «Чорнага». За савецкім часам населены пункт насіў назву Чэрвонаармійск (укр.: Червоноармійськ). ГісторыяУпешыню згаданы ў 1564 годзе як паселішча ў Вялікім Княстве Літоўскім; валоданне Мікалая Радзівіла Чорнага. З 1565/66 года ў Валынскім ваяводстве. У 1568 годзе ў Радзівілаве пісар Францішак склаў Радзівілаўскі Апостал. Паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў у 1569 годзе да Каралеўства Польскага. Станам на 1775 год у мястэчку было 146 будынкаў. У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Валынскай губерні. У 1870 годзе атрымаў статус горада. У 1873 годзе чыгунка злучыла Радзівілаў са Здалбунавам. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ўвайшоў у 1921 годзе ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дубенскі павет Валынскага ваяводства. З 1939 года ў складзе Украінскай ССР. У 1940 годзе бальшавікі перайменавалі Радывыліў у Чэрвонаармійск. З 30 чэрвеня 1941 па 19 сакавіка 1944 года знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1993 годзе Вярхоўная Рада Украіны вярнула гораду гістарычную назву. Насельніцтва
Эканоміка![]() Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і шавецкай прамысловасці. Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia