Ракытнэ (Ровенская вобласць)
Ракытнэ[1] ці Ракітна (укр.: Рокитне) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ровенскай вобласці Украіны, цэнтр Ракытніўскага раёна. ГісторыяУзнікненне паселішча прыпадае на час прамысловага ажыўлення 1880-х гг. Да 1922 г. сяло было вядома пад назвай Ахотнікава, што пайшло ад прозвішча ўласніка зямлі, у якога бельгійскі прадпрымальнік габрэйскага паходжання Розенберг у 1888 г. купіў невялікі ўчастак кварцавых пяскоў, прыдатных для шклаварэння, і адкрылі тут прымітыўную гуту. Штуршком да хуткага развіцця паселішча стала збудаванне ў 1898 г. завода і пракладка ў пачатку 1900 г. чыгуначнага шляху Кіеў-Ковель. Лінія прайшла праз вёску, і тут збудавалі чыгуначную станцыю. Вёска ўваходзіла ў Оўруцкі павет Валынскай губерні. Паводле Рыжскай мірнай дамовы ў 1921 г. вёска адышла да Польшчы. У 1922 г. паселішча перайменавалі ў Ракітнае, а чыгуначная станцыя стала называцца Ракітнае-Валынскае. 1 кастрычніка 1933 г. горад быў пашыраны за кошт далучэння часткі тэрыторыі гміны Кісорычэ з размешчанымі на ёй казармамі Корпуса памежнай варты. У верасні 1939 г. паселішча ў складзе Заходняй Украіны была далучаная да СССР. Пасля ўз'яднання Заходняй і Усходняй Украіны праводзілася праца па размежаванні раёнаў, і ў 1940 г. быў утвораны Ракытніўскі раён. Пачалі працаваць першыя дзяржаўныя органы ўлады. У красавіку 1986 г. пасёлак пацярпеў ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і адносіцца да трэцяй катэгорыі населеных пунктаў, якія пацярпелі ад гэтай катастрофы. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia