Ражэр Касамажор
Ражэ́р Касамажо́р (катал.: Roger Casamajor; нар. 17 снежня 1976, Ла-Сеу-д’Уржэль) — іспанскі акцёр тэлебачання, тэатра і кіно. БіяграфіяРажэр Касамажор нарадзіўся 17 снежня 1976 года ў Ла-Сеу-д’Уржэль , правінцыя Льейда (Каталонія). Пачаў сваю акцёрскую кар’еру ў тэатры Андоры, навучаючыся ў складзе трупы «Somhiteatre» і гастралюючы па Каталоніі са шматлікімі спектаклямі, сярод якіх «Шаль» (Дэвід Мэмет ), «Мяшчанскае вяселле » (Бертальд Брэхт), «Сярэднявечныя фарсы». Затым ён пераехаў у Барселону, каб працягнуць навучанне ў Тэатральным каледжы і Тэатральным інстытуце[1]. Ён дэбютаваў у кіно ў 2000 годзе, сыграўшы галоўную ролю ў фільме Агусці Вільяронгі «Мора ». Сярод яго наступных фільмаў: «Дзікуны » (Карлас Малінэра , 2001), «Міратворцы » (Даніэль Кальпарсора , 2001), «Зорка поўдня » (Луіс Ніэта, 2002), «Летнія хмары » (Феліпе Вега , 2004), «Лабірынт фаўна» (Гільерма дэль Тора, 2006) і «Чорны хлеб » (Агусці Вільяронга , 2010), за які ён атрымаў прэмію «Гаўдзі» як найлепшы акцёр другога плана. Апрача таго ён іграе ў каталонскіх тэлесерыялах, такіх як «Час цішыні » (2001), «Анёлы і святыя» (2006) і «Глыбокае мора» (2006—2007). Таксама ён працягвае сваю тэатральную дзейнасць («Лейтэнант Інішмор », «Карнавал», «Вораг народа » і інш.). Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia