Разведвальная супольнасць ЗША
Разведвальная супольнасць Злучаных Штатаў, РС (англ.: United States Intelligence Community, IC) — зборны тэрмін для абазначэння 17 асобных урадавых устаноў ЗША, перад якімі стаіць задача збору інфармацыі і вядзення разведвальнай дзейнасці. Разведсупольнасць уяўляе сабой дарадчы орган для каардынацыі разведвальных дзеянняў асобных устаноў выканаўчай улады, якія збіраюць тэхнічнымі і агентурнымі сродкамі інфармацыю для абароны нацыянальнай бяспекі. РС заснавана урадавым распараджэннем № 12333, падпісаным 4 снежня 1981 года прэзідэнтам Р. Рэйганам[2]. ПрызначэннеПаводле ўрадавага распараджэння № 12333[3], РС ЗША мае шэсць асноўных мэт:
Службы і агенцтвыРазведсупольнасць уключае ў сябе 17 асноўных разведвальных службаў (таксама званых членамі разведсупольнасці ЗША). ЦРУ з’яўляецца асноўнай незалежнай ад іншых міністэрстваў і ведамстваў службай палітычнай разведкі ўрада. Астатнія 16 членаў разведсупольнасці ўваходзяць у склад розных федэральных міністэрстваў і ведамстваў. Разведвальную супольнасць узначальвае дырэктар Нацыянальнай разведкі (адначасова з’яўляецца саветнікам прэзідэнта па разведцы). Яго апарат — частка супольнасці, але ўяўляе сабой адміністрацыйную, а не разведвальную структуру[4].
Дырэктар Нацыянальнай разведкіДа 2005 года, разведвальную супольнасць узначальваў дырэктар ЦРУ, пасада якога афіцыйна была Дырэктар Цэнтральнай разведкі. З 21.04.2005 года супольнасць узначальвае Дырэктар Нацыянальнай разведкі, які з’яўляецца саветнікам прэзідэнта ЗША па пытаннях разведкі і саветнікам па разведцы ў Савеце нацыянальнай бяспекі. У яго кампетэнцыю ўваходзяць абавязкі па каардынацыі дзеянняў розных ведамстваў, якія ўваходзяць у разведвальную супольнасць; абавязкі па кіраванні ЦРУ перайшлі да асобна створанай пасады. У штат дырэктара Нацыянальнай разведкі ўваходзіць Упраўленне дырэктара Нацыянальнай разведкі, намеснікі па зборы інфармацыі, намеснік па аналізе інфармацыі і дырэктар па персаналу; таксама яму падпарадкоўваецца дырэктар ЦРУ. Дырэктару забаронена наўпрост умешвацца ў работу Міністэрства абароны, Агенцтва нацыянальнай бяспекі і іншых службаў, якія ўваходзяць у супольнасць; яго задача складаецца ў абагульненні інфармацыі. Кіраванне асобнымі ведамствамі супольнасці ажыццяўляецца іх начальнікамі, якія даюць справаздачу перад прэзідэнтам. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia