Раздзел 3: Грэх
«Раздзел 3: Грэх» (англ.: Chapter 3: The Sin) — эпізод амерыканскага серыяла «Мандалорац». Сцэнарый серыі напісаў Джон Фаўра, рэжысёрскае крэсла заняла Дэбара Чоў . Серыя выйшла на Disney+ 22 лістапада 2019 года[2]. СюжэтМандалорац прывозіць Дзіця кліенту на Невара і забірае ўзнагароду — 20 пласцінак бескарскай сталі. Наперакор звычаю, мандалорац цікавіцца, што кліент плануе рабіць з Дзіцём, аднак атрымлівае адказ, што гэта не яго клопат. Вярнуўшыся ў сховішча мандалорцаў з заробленай сталлю, Мандалорац замаўляе ў Збраяркі новую кірасу і лепшую зброю, рэшту бескару аддаючы на падтрымку знойдзеных мандалорскіх дзяцей. Пасля мандалорац атрымлівае ў Грыфа Карга новае заданне і рыхтуецца да адлёту. Усё ж з пачуцця віны ён атакуе базу Кліента, забіўшы большасць штурмавікоў, якія яе ахоўвалі. Ён выратоўвае Дзіця з лабараторыі доктара Першынга, які пачаў праводзіць з ім эксперыменты, але не забівае доктара. Па дарозе да карабля яго шлях заступаюць іншыя паляўнічыя на галовы і Грыф Карга, які патрабуе аддаць Дзіця. Пасля адмовы пачынаецца перастрэлка, і ён выкараскваецца з няроўнага бою толькі з дапамогай іншых мандалорцаў са сховішча, пасля чаго адлятае на караблі. Акцёрскі склад
МузыкаМузыку да серыі напісаў Людвіг Ёрансан. Саўндтрэк быў выпушчаны 22 лістапада 2019 года.
УзнагародыПаводле сайта «Internet Movie Database» серыя была адзначана 1 намінацыяй[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia