Педра Паскаль — мандалорац / Дын Джарын, самотны стралок-паляўнічы на галовы. Гэта «знайдыш», выратаваны ў дзяцінстве мандалорцамі.
Грогу — прадстаўнік таго ж віду, што і Ёда, з падобнымі ўменнямі Сілы. Гэта дзіцё ў 50-гадовым веку. За яго злаўленне абвешчаная ўзнагарода, і мандалорац намагаецца не даць яго ў крыўду іншым паляўнічым.
Карл Уэзэрс — Грыф Карга, кіраўнік гільдыі паляўнічых на галовы, які наймае мандалорца на пошук здабычы.
Вернер Херцаг — «Кліент», які абвясціў узнагароду за дастаўку яму каштоўнай здабычы.
Амід Абтагі — доктар Першынг, навуковец на працы ў «Кліента».
Нік Нолці — агучыў Куіла, фермера з расы ўгнотаў, які выкупіўся з імперскага рабства.
Тайка Вайціці — агучыў IG-11, дроіда-паляўнічага на галовы. Пасля спробы забойства «Дзіцёнка» і расстрэлу Джарынам Куіл перапраграмаваў IG-11 на абарону Дзіцёнка.
Парзь пяць гадоў пасля развалу Галактычнай імперыімандалорскіпаляўнічы на галовы аддае запрацаваную здабычу Грыфу Карзе. Пасля ён бярэцца за прапанаваны таямнічым «кліентам» з запэўнымі імперскімі повязямі нелегальны заказ у аддаленай сістэме Невара, дзе трэба адшукаць і захапіць неназваную пяцідзесяцігадовую асобу. Кліент хоча, каб аб’ект быў дастаўлены жывым ці мёртвым, але яго калегу доктару Першынгу ён усё ж патрэбны жывым. Мандалорац атрымлівае задатак у выглядзе пласціны бескарскай сталі, святой для яго народа. Ён адносіць сталь у логава мандалорцаў, дзе збраярка выкоўвае з іх наплечнікі. Прыбыўшы на планету, дзе апошнім разам бачылі аб’екта, мандалорац атрымлівае дапамогу ад фермера на ймя Куіл. Таму абрыдлі пастаянныя клопаты ад паляўнічых на галовы, што пастаянна сюды прыбываюць, і Куіл адводзіць мандалорца да месца, дзе знаходзіцца аб’ект. Трапіўшы ў добра ахоўваны лагер, мандалорац вымушаны ўзяць у паплечнікі дроіда-паляўнічага на галовы IG-11, разам з якім яны зачышчаюць лагер і знаходзяць здабычу — дзіця з віду Ёды. IG-11 згодна з сваім загадам збіраецца забіць дзіцё, але мандалорац забівае дроіда і забірае малога сабе.
Па дарозе да карабля мандалорац б’ецца і забівае групу паляўнічых на галовы, якія чакалі яго ў засадзе. Дабраўшыся да карабля, ён бачыць, што той літаральна разабраны на часткі джаванцамі, і спрабуе атакаваць іх. Пры спробе ўзабрацца на пясочны танк (англ.) джаванцы нападаюць і скідаюць яго з даху. Наступнага дня Куіл дапамагае яму знайсці джаванцаў і дамовіцца на вяртанне запчастак наўзамен на яйка насарогападобнага Бруднарога. Мандалорац ідзе ў пячору Бруднарога, але разьюшаны звер ледзь яго не забівае. Калі Бруднарог кідаецца ў лабавую атаку на знямоглага мандалорца, Малыш скарыстоўвае Сілу для левітацыі звера, што дазваляе агаломшанаму мандалорцу забіць жывёлу. Ён дастаўляе яйка джаванцам, якія з'ядаюць жаўток і вяртаюць скрадзеныя запчасткі. Мандалорац з Куілам разам аднаўляць карабель, і мандалорац з Малым адлятаюць з планеты.
Мандалорац прывозіць Малога кліенту на Невара і забірае ўзнагароду — 20 пласцінак бескарскай сталі. Наперакор звычаю, мандалорац цікавіцца, што кліент плануе рабіць з Дзіцём, аднак атрымлівае адказ, што гэта не яго клопат. Вярнуўшыся ў сховішча мандалорцаў, з заробленай сталі замаўляе ў збраяркі новую кірасу і лепшую зброю, рэшту бескару аддаючы на падтрымку знойдзеных мандалорскіх дзяцей. Пасля мандалорац атрымлівае ў Грыфа Каргі новае заданне і рыхтуецца да адлёту. Усё ж з пачуцця віны ён атакуе базу кліента, забіўшы большасць штурмавікоў, якія яе ахоўвалі. Ён выратоўвае дзіця з лабараторыі доктара Першынга, які пачаў ладзіць з ім эксперымент, але не забівае доктара. Па дарозе да карабля яго шлях заступаюць іншыя паляўнічыя на галовы і Грыф Карга, які патрабуе аддаць Дзіця. Пасля адмовы пачынаецца перастрэлка, і ён выкараскваецца з няроўнага бою толькі з дапамогай іншых мандалорцаў з сховішча, пасля чаго адлятае на караблі.
Мандалорац прылятае на маланаселеную планету Сорган, дзе сустракае былую паўстанку Паўстанцкага альянсу, а цяпер наймітку Кару Дзюну. Яна хаваецца на планеце пасля таго, што называе «заўчаснай дэмабілізацыяй», і просіць мандалорца адляцець, баючыся, што той прыцягне ўвагу да планеты. Аднак перад адлётам яго знаходзяць два рыбакі, якія адчайна просяць дапамагчы ім пазбавіцца ад банды клатунскіх налётчыкаў. Ён пагаджаецца дапамагчы наўзамен на пражыванне, а за прапанавыя грошы бярэ ў дапамогу Дзюну. У вёсцы іх прытуляе Амера, удава з дачкой. Мандалорац прызнаецца Амеры, што яго ніхто ніколі не бачыў без шалому з дзяцінства, калі яго падабралі як сірату. Высветліўшы, што бандзюкі валодаюць старым імперскім робатам-хадуном AT-ST, мандалорац з Карай хочуць адмовіцца ад задання, аднак вяскоўцам няма куды ўцякаць. Тады найміты вырашаюць навучыць вяскоўцаў абараняцца саміх. Калі навучанне скончанае, яны арганізоўваюць начную засаду, куды зацягваюць налётчыкаў. Разам яны здолелі ўзарваць AT-ST і выгнаць клатунцаў. Мандалорац вырашае пакінуць Малога ў вёсцы, дзе таму спадабалася, аднак высвятляецца, што паляўнічыя на галовы ўжо высветлілі яго месцазнаходжанне — адну з іх забівае Дзюна. Зразумеўшы, што гэтая планета ўжо не будзе бяспечнай для Малога, мандалорац адлятае з яе.
Адолеўшы чарговага паляўнічага на галовы ў касмічным баі, мандалорац прызямляецца ў бліжэйшым порце, каб адрамантаваць цяжка пашкоджаны карабель. Док, якім валодае механік Пелі Мота, знаходзіцца ў Мос-Эйслі на Татуіне. Каб аплаціць рамонт, мандалорац выпраўляецца на пошукі заробку ў бар, дзе сустракае пачынаючага паляўнічага на галовы Тора Калікана. Калікану, каб быць прынятым у Гільдыю паляўнічых, неабходна спаймаць дасведчаную найманую забойцу Фенек Шэнд, і ён прапануе мандалорцу далучыцца, гатовы нават аддаць яму за дапамогу ўсе заробленыя грошы. Яны злоўліваюць Шэнд у пустыні, аднак паколькі яна пры гэтым знішчыла адзін з іх хуткацыклаў, мандалорац вымушаны выправіцца па клуначную жывёлу — спінароса. Калі Калікан з Шэнд застаюцца сам-насам, яна паведамляе, што мандалорац здрадзіў Гільдыі, а значыць, спаймаць яго разам з Дзіцём будзе для Калікана шмат выгадней, чым яе. Шанд прапануе Калікану сваю дапамогу, абы ён яе вызваліў, аднак той забівае яе і накіроўваецца ў порт, дзе захоплівае Мота і Дзіця. Даведаўшыся пра гэта, мандалорац прымяняе магчымасці сваёй зброі, каб асляпіць, а пасля забіць Калікана. За працу Мота ён аплачвае грашыма Калікана і пакідае Татуін. У пустыні да цела Шэнд набліжаецца таямнічая постаць.
Мандалорац у пошуках працы звязваецца з колішнім партнёрам Рэнам. Рэн запрашае яго да сябе на станцыю і прапануе выкарыстаць карабель мандалорца для працы камандай з пяці асоб. Акрамя самога мандалорца, кампанію складаюць колішні імперскі стралок Мейфельд, дэваронскі асілак Берг, пілот-дроід Q9-0 і майстарка нажоў тві’лечка Сіань. Іхняй задачай ёсць пранікненне на карабель Новай рэспублікі, дзе ўвязнены Сіанеў брат Куін. Патрапіўшы на турэмны карабель, яны прабіваюцца з боем да пакою кіравання, аднак ахоўнік паспявае ўключыць сігнал небяспекі, перш чым яго забівае Сіань. Банда выратоўвае Куіна, аднак здраджвае мандалорца. Ён выбіраецца з турмы і адзін за адным адольвае сваіх паплечнікаў, пасля схоплівае і Куіна. Q9-0, які заставаўся на караблі мандалорца, расшыфраваў старое паведамленне ад Грыфа Каргі і хоча спаймаць Дзіця, аднак у апошні момант мандалорац яго знішчае. Мандалорац адвозіць Куіна Рэну і забірае сваю аплату. Рэн неадкладна вырашае забіць мандалорца знішчальнікам, аднак разумее, што той перанакіраваў сігнал трывогі з рэспубліканскага карабля на яго базу. У гэты час рэспубліканскія знішчальнікі акурат атакуюць Рэна. У апошняй сцэне паказана, што Мейфельд, Берг і Сіань сядзяць у камеры на рэспубліканскім турэмным зоркалёце, гэта значыць мандалорац іх не забіў.
Мандалорцу прыходзіць паведамленне ад Грыфа Каргі пра тое, што ягоні горад на Невары акупаванае былымі імперскімі штурмавікамі пад кіраўніцтвам Кліента. Карга просіць, каб мандалорац прыбыў на планету, выкарыстаў Дзіця як прыманку, забіў Кліента і вызваліў горада. У адказ Карга абяцае ўлагодзіць справы з Гільдыяй, каб тая пакінула мандалорца з Дзіцём у спакоі. Прапанова прываблівая, аднак мандалорац вырашае падстрахавацца і запрашае сабе ў дапамогу Кару Дзюну і Куіла; апошні бярэ з сабой адноўленага дроіда IG-11, які цяпер перапраграмаваны на апекаванне Дзіцём. Яны сустракаюцца з Каргай і яго памочнікамі, пасля чаго іх атакуюць майнакі. Карга ў сутычцы атрымлівае раненне, аднак Дзіця ацаляе яго з дапамогай Сілы. Тады Карга забівае сваіх памагатых і прызнаецца, што спярша планяваў забіць мандалорца і аддаць Дзіця Кліенту, аднак пасля ўчынку Малога перадумаў. Яны вырашаюць пайсці да кліента з нібыта палоненым Дзюнай мандалорцам, а Куіл вяртаецца з Дзіцём на карабель. Падчас гутаркі з кліентам з'яўляюцца штурмавікі Мофа Гедэона, які забівае Кліента і яго ахоўнікаў, а мандалорац, Карга і Дзюна апынаюцца ў пастцы. Гедэон патрабуе аддаць яму Дзіця. Два штурмавікі перахопліваюць размову мандалорца з Куілам і даганяюць іх перш, чым Куіл дабіраецца да карабля. Нападнікі забіваюць Куіла і забіраюць Дзіця.
IG-11 адбівае Дзіця ў штурмавікоў. Карга, Дзюна і мандалорац па-ранейшаму знаходзяцца ў аблозе, праз якую да іх прабіваецца IG-11. У сутычцы Гедэон наносіць рану мандалорцу. Дзяця з дапамогай Сілы адбівае вагнямётную атаку штурмавіка на яго самога. Мандалорац накіроўвае астатніх у каналізацыю да мандалорскага сховішча, каб выратаваць Дзіця. Калі яны з IG-11 застаюцца наверсе, дроід упершыню за серыял здымае мандалорцу шалом, каб увесці таму рэгенерацыйную вакцыну на месцы раны. Тады яны ідуць за ўсімі і высвятляюць, што ў прытулку мандалорцаў усе загінулі ці сышлі, акрамя аднай Збраяркі. Яна дае мандалорцу заданне аберагаць Дзіця-знайдыша як свайго ўласнага, даведацца пра яго карані і вярнуць да свайго племені. Збраярка выкоўвае мандалорцу яго ўласную пячатку і дае рэактыўны ранец. Іхняя група сплаўляецца па падземным патоку лавы, але выхад з пячоры заблакаваны штурмавікамі. IG-11, пралічыўшы, што ад іх няма збаўлення, вырашае самазнішчыцца, забіваючы і ўсіх штурмавікоў. На іх нападае Гедэон у знішчальніку TIE, тады мандалорац карыстаецца ранцам, каб адолець яго ў паветраным баі. Мандалорац і Дзіця сыходзяць, пакінуўшы Каргу з Дзюнай. Пры падзенні Моф Гедэон не гіне, але выкараскавае з абломкаў свайго TIE з дапамогай чорнага светлавога мечу.