Раздзяленне (тэлесерыял)
«Раздзяленне» (англ.: Severance) — амерыканскі тэлевізійны серыял, прэм’ера якога адбылася 18 лютага 2022 года на канале «Apple TV+». СюжэтМаладая жанчына прачынаецца на стале ў замкнёным пакоі. Яна не памятае, хто яна такая і адкуль, не знае колеру вачэй свае маці, усё, што яна мае — гэта голас з гучнагаварыцеля, які, здаецца, ведае, што з ёй робіцца. Гэта Хэйлі, новая супрацоўніца кампаніі «Lumon». Невядома, чым займаюцца ў гэтай карпарацыі, і ці мае гэтая работа ўвогуле нейкі сэнс. Але ж гэтыя людзі праводзяць у яе сценах па 40 гадзін на тыдзень, і на працягу гэтага часу яны забываюць усё пра сябе — пра тых, кім яны былі ў звычайным жыцці. А калі супрацоўнікі «Lumon» варочаюцца дамоў, яны, наадварот, забываюць усё, што было на працы, усё роўна як паслухмяныя шрубкі карпаратыўнай сістэмы. За добрую работу клеркі атрымоўваюць узнагароду — напрыклад, вафлі або музычныя паўзы. Але для некаторых з іх важней простая магчымасць забыцца пра звычайных сябе і на час работы перасяліцца ў іншы свет. Галоўны герой Марк, які страціў жонку ў аўтакатастрофе і пакутуе ад дэпрэсіі. «Lumon» дае яму магчымасць запоўніць сваё жыццё складваннем на экране лічбаў у віртуальныя скрыначкі і не ведаць, што вечарамі ён заглушае свой боль алкаголем[2]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia