Партал:Кінематограф![]() Кінемато́граф (грэч. κινεμα — рух і грэч. γραφο — пісаць, адлюстроўваць) — від сучаснага выяўленчага мастацтва, які з'явіўся ў XIX стагоддзі і зрабіўся папулярным у XX-м. Таксама гэтым тэрмінам пазначаюць комплекс прыладаў і метадаў, неабходных для здымкаў аб'ектаў, што рухаюцца, на кінаплёнку і для наступнага прайгравання атрыманых здымкаў, шляхам праецыявання іх на экран. Часта, калі кажуць кіно́, то разумеюць менавіта кінематограф, таксама зрэдку згадваюцца такія тэрміны як сінемато́граф (фр.: cinematographe), кінематагра́фія і кінамастацтва. Уплыў кінематографу на культуру і мастацтва бясспрэчны, выказваюцца нават здагадкі аб значнасці ўплыву кінематографу на палітыку і эканоміку. Кінематограф вывучае навука кіназнаўства. Галіна прамысловасці, якая вырабляе кінафільмы, спецэфекты для кінафільмаў і мультыплікацыю, завецца кінаіндустры́я. У шматлікіх краінах кінаіндустрыя з'яўляецца значнай галіной эканомікі. Вытворчасць кінафільмаў засяроджанае на кінастудыях. Фільмы дэманструюцца ў кінатэатрах (як стацыянарных, так і перасоўных), па тэлебачанні, распаўсюджваюцца «на відэа» ў форме відэакасетаў і відэадыскаў. «14+», таксама «14+: Гісторыя першага кахання» (руск.: 14+: История первой любви) — расійскі рамантычны фільм 2015 года, зняты рэжысёрам Андрэем Зайцавым па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі Глеб Калюжны і Ульяна Васьковіч. Фільм апавядае гісторыю першага кахання, якая разгортваецца ў спальным раёне Масквы. Здымкі праходзілі ў 2013 годзе ў Маскве. Усе падлеткі ў кадры — непрафесійныя акцёры-дэбютанты, знойдзеныя праз сацыяльную сетку «ВКонтакте». Сусветная прэм’ера фільма адбылася 7 лютага 2015 года на 65-м Берлінскім кінафестывалі, у праграме «Generation 14plus». Прэм’ера ў Расіі адбылася 8 чэрвеня 2015 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы фестывалю «Кінатаўр ». У шырокі пракат стужка выйшла 8 кастрычніка 2015 года. Вялікую папулярнасць фільм набыў на YouTube (далей…).
![]() Раман Паланскі (нар. 1933) — польска-французскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар і акцёр. Падчас вайны сям’я апынулася ў Кракаўскім гета . Яго маці загінула, а самому Раману ўдалося ўцячы. Некаторы час ён жыў у прыёмных сем’ях пад іншымі імёнамі. Пасля набыцця кінематаграфічнай адукацыі ў Лодзінскай кінашколе працаваў у Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі. Асноўнымі тэмамі ў творчасці рэжысёра называюць гвалт, смерць і вуаерызм . Фільмаграфія Паланскага налічвае 22 поўнаметражныя стужкі. Ён з’яўляецца ўладальнікам шматлікіх кінаўзнагарод (далей…).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia