Размаўляем па-беларуску
«Размаўляем па-беларуску» — асабіста-камандная тэлегульня вытворчасці тэлерадыёкампаніі «Гомель», заснаваная ў верасні 2014 года. Удзельнікі адказваюць на нескладаныя пытанні на веданне беларускай мовы, літаратуры, этнаграфіі, мастацтва[1]. Удзельнічаюць 2 каманды па 3 чалавекі. Віктарына складаецца з 5 гульнявых эпізодаў: «Прыгадваем», «Перакладаем», «Тлумачым», «Ужываем» і «Цытуем»[1]. Для ўдзелу ў тэлегульні каманды ў якасці адборачнага тура шукаюць адказы на 7 пытанняў на сайце ТРК «Гомель», пасля чаго дасылаюць заяўкі з адказамі на электронную пошту (televiktaryna@list.ru)[1]. Перадачу вядзе Алена Трацэнка. Паказ на тэлеканале «Беларусь 3» адбываецца штосуботу а 10:55, у тым ліку праз інтэрнэт[2]. Спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24» паказвае тэлегульню ў ЗША і краінах Еўропы ў панядзелак а 12:15 з паўторамі ў чацвер а 15:30, суботу а 7:05 і нядзелю а 11:00, у тым ліку анлайн[3]. ГісторыяНа пачатку студзеня 2010 года старшыня тэлерадыёкампаніі «Гомель» Віктар Котаў прапанаваў заснаваць штотыднёвую тэлеперадачу аб правільным выкарыстанні беларускай мовы. Пісьменнік Святаслаў Крупенька стварыў і пачаў весці 5-хвілінную праграму «Вучымся размаўляць па-беларуску». Рэжысёркай выступіла Вікторыя Дубавец. Сцэнарысткай — Алена Трацэнка. У сярэдзіне студзеня 2010 года адбыўся 1-ы выпуск перадачы пад умоўнай назвай «Слова на «Добры дзень», які паказалі ў тэлеэфіры абласнога тэлеканала «Гомель»[4]. Пазней у перадачы з’явілася рубрыка «Магія мовы» пра ўстойлівыя словазлучэнні, якую стала весці Алена Трацэнка. У 2012 годзе дадалі 3-ю частку перадачы пад назвай «Родныя вобразы», у якой апавядалі пра гаспадарчыя прадметы[5]. 8 чэрвеня 2014 года тэлеканал «Беларусь 3» анансаваў выпуск тэлевіктарыны «Размаўляем па-беларуску» вытворчасці ТРК «Гомель», якую мела весці Алена Трацэнка[6]. За правільныя адказы на пытанні налічвалі балы, колькасць якіх складалася. Гульня ўключала 5 конкурсаў. Першыя 2 былі на хуткасць. Апошнія 3 — на разважлівасць. Заданні ўключалі: пераклад слова, словазлучэння і сказа; выбар слушнага сэнсу рэдкаўжывальнага слова з 3-х варыянтаў адказу; тлумачэнне сэнсу ўстойлівых словазлучэнняў, прывядзенне прыкладу іх выкарыстання і называнне сінанімічных выразаў; працяг цытаты з верша, паэмы або песні; называнне аўтара і назвы твора прадугледжвала атрыманне дадатковых балаў. Святаслаў Крупенька меў выступаць экспертам, назіральнікам і суддзёй гульні. Адбор удзельнікаў ажыццяўляўся праз запаўненне на сайце ТРК «Гомель» (tvrgomel.by) заяўкі на ўдзел каманды з 3-х чалавек і адказ на 7 пытанняў. Працягласць тэлеспаборніцтва складала 30 хвілін[5]. 13 верасня 2014 года на тэлеканале «Беларусь 3» адбылася прэм’ера тэлевіктарыны «Размаўляем па-беларуску»[7]. Першымі камандамі, якія згулялі ў віктарыну, былі «Галасістыя пеўні» і «Купалінка»[8]. Гукарэжысёрам перадачы была Наталля Белянкова. Грымёрам — Галіна Хаткоўская. Выдавецтва «Беларусь» забяспечвала ўдзельнікаў падарункамі ў выглядзе кніг[9]. Да канца 2014 года паказалі 17 выпускаў перадачы[8]. У ліпені 2015 года скончыўся 1-ы сезон тэлегульні, пасля чаго да верасня на тэлеканале «Беларусь 3» паказвалі паўторы ранейшых запісаў перадачы[10]. На пачатку верасня 2015 года стартаваў 2-і сезон тэлегульні «Размаўляем па-беларуску». За 2015 год паказалі 39 выпускаў перадачы. У ліпені 2016 года скончыўся 2-і сезон тэлевіктарыны, пасля чаго да верасня ў эфір зноў выпускалі паўторы гульні. У верасні 2016 года пачаўся 3-і сезон гульні. За 2016 год паказалі 43 выпускі тэлевіктарыны. У 2017 годзе — 35 выпускаў. Разам за 2014—2017 гады паказалі 134 выпускі перадачы[8]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia