Гомель (тэлерадыёкампанія)
Тэлерадыёкампанія «Гомель» (скар. ТРК «Гомель») — абласная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, уваходзіць у НДТРК.[2] Праграмы ТРК «Гомель» прадстаўлены на канале «Беларусь 4. Гомель»: навіны, інфармацыйна-аналітычныя, забаўляльныя, пазнавальныя перадачы, а таксама праграмы, прысвечаныя спорту, культуры, што асвятляюць прававыя аспекты жыцця. Заснавана 31 снежня 1957 года. Была першай абласной ТРК у Беларусі. ГісторыяГісторыя гомельскага тэлебачання пачалася ў 50-х гадах, тады ў гомельскім ДК чыгуначнікаў размяшчаўся аматарскі тэлевізійны цэнтр. З-за немагчымасці прыёму сігналу з Мінска, цэнтр прымаў сігнал з Кіева. 6 лістапада 1956 года была выпушчана першая праграма. Пад кіраўніцтвам таленавітага інжынера Яўгена Кернажыцкага працавалі энтузіясты, якія неўзабаве сталі штатнымі супрацоўнікамі ўжо прафесійнага гомельскага тэлебачання. Першая праграма была навагодняй. 31 снежня 1957 года яна выйшла ў эфір з аматарскага тэлецэнтра. З гэтага моманту і пачалася гісторыя Тэлерадыёкампаніі «Гомель». З-за адсутнасці відэазапісу ў той час, усё ішло ў прамым эфіры. Каб не адбылося замінкі, усе перадачы некалькі разоў рэпеціравалі перад выдачай у эфір. Аднак, і са з’яўленнем відэазапісу магчымасці мантажу былі вельмі абмежаваныя, так што з-за найменшай агаворкі ўсё прыходзілася здымаць зноўку. Маладзёжная рэдакцыя таксама падключылася да працы ў 60-70-я гады. Суперніцтва вялося не толькі ў рэгіёнах Беларусі, яно ахапіла таксама рэгіёны і іншых саюзных рэспублік. Рэдактарка Вікторыя Калчунова здзіўляла гледачоў сваім прафесіяналізмам наўпрост у прамым эфіры. Тады на ста метрах была арганізавана работа адразу некалькіх здымак перадач. З 2000 гадоў у ТРК «Гомель» з’явіліся дзве студыі, у якіх адбыліся сапраўдныя цуды ўпартай працы[3]. Тэлеканал Беларусь 4.Гомель25 верасня 2015 года тэлеканал Беларусь 4 пачаў вяшчанне ў Гомелі. Эфір тэлеканала займае 17 гадзін, і гэта 17 гадзін эфіру і максімум цікавага. Ягоная платформа базіруецца на ўніфікаванай сетцы вяшчання для ўсіх абласцей краіны пад адзіным брэндам «Беларусь 4». Перавагай дадзенага тэлеканала лічыцца тое, што героям эфіру можа стаць практычна кожны глядач Гомельскай вобласці. Асаблівую ўвагу тэлевізійшчыкі надаюць навінавым праграмам. Акрамя таго, гледачам прапануюць адразу некалькі новых праектаў самай рознай тэматыкі — сацыяльна-эканамічнай, культурнай, спартыўнай і праваахоўнай. У сетцы вяшчання — ток-шоў, прамыя тэлевізійныя трансляцыі мясцовых спартыўных спаборніцтваў і масавых культурных мерапрыемстваў.[4]. ВытворчасцьРадыёРадыё «Экспрэс» заснавана 14 жніўня 2001 года. На пачатку кожнай гадзіны ў эфіры навіны. Перадачы вядуцца на ўльтракароткіх хвалях, 23 гадзіны ў суткі, штодзённа. Радыё «Экспрэс» да 1 кастрычніка 2008 года вяшчала на ўсю тэрыторыю Гомельскай вобласці. 1 кастрычніка 2008 года быў праведзены рэбрэндынг Радыё «Экспрэс» у Радыё Гомель Fm, цяперашнюю назву. Тэлебачанне
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia