Артыкул «Рагозенскі сярэбраны скарб» быў створаны або істотна дапоўнены ў рамках конкурса «Віківясна-2016» удзельнікам Kiryienka. Тэма артыкула: Культура, краіна: Балгарыя.
Я паказаў што слова ёсць, а ў адным нейкім слоўніку можа не ўжывацца па якіх заўгодна прычынах. Адсутнасць слова ў адным слоўніку не значыць што яго не існуе і яно памылковае — яно можа сустрэцца ў іншым.--Artsiom91 (размовы) 14:03, 1 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Гэтая міфічная норма не існуе і нідзе не ўсталявана. Словы "сярэбраны", "срэбраны" і "срэбны" — сінонімы, і я не бачу ніякіх падстаў і крыніц лічыць адно больш "нарматыўным" за іншае з пункту гледжання мовазнаўства.--Artsiom91 (размовы) 14:14, 1 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Каб сцвярджаць што яно "болей ужывальнае" патрэбны сур’ёзныя аўтарытэтныя крыніцы. «Звязда» звычайна выпрацоўвае свае прынцыпы ўжывання слоў і іх прытрымліваецца, але гэта не значыць што іншых не існуе ці што яе прынцыпы найбольш распаўсюджаныя. Крытэрыі пераносу — кансэнсус супольнасці, выставіць на старонку Вікіпедыя:да перайменавання і калі супольнасць вырашыць, што варта пісаць так або гэтак, то тады і пераносіць.--Artsiom91 (размовы) 15:04, 1 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Ну вы жа разумееце, што ў сучаснай літаратурнай мове яно больш ужывальнае, і за крыніцамі справа не стане. Але, як я разумею, іх недастаткова для пераносу, таму пачакаю выніку адной з маіх моўных ініцыятыў і тады выстаўлю да перайменавання--З павагай, Севастополец (размовы) 16:15, 1 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
"Ну вы жа разумееце" — не, не разумею. І якая мова "літаратурная" і "сучасная" таксама не разумею, напрыклад ці лічыць мову "Звязды" літаратурнай. Крыніцы трэба прад’яўляць, а не казаць што за імі справа не стане.--Artsiom91 (размовы) 16:19, 1 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
"Звязда" гэта навінны рэсурс, а не энцыклапедыя і не слоўнік. І аўтарытэт яна мае як навінны рэсурс. У галіне арфаграфіі не лічу яе аўтарытэтнейшай за слоўнікі. І дакладна тое што нейкае слова на ўжываецца на сайце "Звязды" — не падстава вынішчаць яго ў вікіпедыі.--Artsiom91 (размовы) 16:39, 1 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]