Разнакрылыя стракозы
Разнакрылыя (Anisoptera) — інфраатрад крылатых насякомых з атрада стракоз (Odonata). Апісанне![]() Страката афарбаваныя. Валодаюць буйнымі фасетачныя вачыма, двума парамі моцных празрыстых крылаў і падоўжаным целам. Ад прадстаўнікоў іншай буйной групы атрада — Zygoptera — адрозніваюцца перпендыкулярным да падоўжнай восі цела палажэннем крылаў у спакойным стане. Вочы ў шэрагу відаў сутыкаюцца на патыліцы. ПашырэннеЗвычайна сустракаюцца паблізу вадаёмаў і балотаў, бо іх лічынкі («німфы») жывуць у вадзе. На Беларусі вядома больш за 30 відаў з сямействаў бабак, дзедак, каромыслаў, кардулегастыдаў, сапраўдных стракоз. Асаблівасці біялогііДрапежнікі. Прадстаўнікі атрада палююць на маскітаў (Phlebotominae), мух (Brachycera), пчол (Apoidea), мурашак (Formicidae) і матылькоў (Lepidoptera). Ператварэнне няпоўнае. Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін, ваду, на прыбярэжны грунт. Лічынкі развіваюцца ў вадзе. Перамяшчаюцца рэзкім выштурхоўваннем вады з задняй кішкі (рэактыўны рух). Класіфікацыя
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia