Разня ў Касплі (1942)

Касплянская разня
Мемарыял загінуўшым
Мемарыял загінуўшым
Месца нападу Каспля-2, Смаленская вобласць
Мэта нападу карная аперацыя
Дата 1 ліпеня 1942 г.
Загінулыя 158 чалавек
Забойцы
  • 335-ы ахоўны батальён
  • дапаможная паліцыя
  • корпус самааховы

«Разня ў Касплі», або «Забойствы на Кукінай Гары» — забойства мірнага жыхарства за Кукінай гарой у пасёлку Каспля, здзейсненае нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, пры дапамозе корпуса самааховы[1] і дапаможнай паліцыяй пры ўдзеле начальніка Службы парадку Смаленска Дзмітрыя Касмовіча[1][2].

Гісторыя

Летам 1942 года партызаны падарвалі машыну нямецкага ваеннага каменданта на аўтадарозе КаспляСмаленск. Для расследавання прыехаў маёр Дзмітрый Касмовіч. Для карнай акцыі прыбыла падраздзяленне 335-га ахоўнага батальёна. Сярод карнікаў былі яфрэйтары Гаудзян Курт, Вілі Краўзэ і Эрых Мюлер. Нямецкія ваеннаслужачыя і паліцэйскія прыбылі на трох аўтамабілях пад кіраўніцтвам нямецкага палкоўніка. Жыхарам вёскі забаранілі выходзіць з дамоў, таму карціну растрэлу аднаўлялі па паказаннях паліцыянтаў і мясцовых жыхароў[1].

Начальнік касплянскай паліцыі Сяргей Сецькін паказаў падчас судовага працэсу ў 1975 годзе:

« У сяло Каспля на легкавой машыне прыехаў начальнік акруговай паліцыі Касмовіч і прапанаваў мне сабраць усіх камуністаў і яўрэяў. Арыштаваных мы прывялі ў дамы былой бальніцы, дзе спачатку зарэгістравалі, а потым узялі пад ахову. Усяго я сам і мае падначаленыя арыштавалі па загадзя падрыхтаваным спісе больш за 150 чалавек. »

З успамінаў відавочцаў (па матэрыялах музея Касплянскай сярэдняй школы):

« У Касплю немцы ўварваліся 21-га ліпеня 1941 года... Першыя немцы былі на матацыклах з каляскамі. За імі прыбылі веласіпедысты... Услед за разведкай у Касплю прыбыла армада нямецкіх салдат. Яны размясціліся на лузе, што ля базарнай плошчы. Назіральныя пасты з кулямётамі ўсталявалі на дахах асобных хат. З гэтых кулямётаў вялася стральба ва ўсіх напрамках. Пачалося рабаванне насельніцтва... У адзін з дамоў, што каля гэтага луга, уварваўся фін (іх было шмат у нямецкіх часцях): «Яйкі, куркі...» Дзень быў сонечны, куры капаліся недзе за дваром.Сыходзячы, фін загадаў прынесці ўсіх курэй заўтра раніцай да яго. На тым месцы, дзе зараз лазня, стаялі нямецкія аўтамашыны. Нейкі патрыёт падклаў міну, выбухнулі тры машыны і загінула некалькі салдат. »

Таксама сведчаць, што падчас гэтага, Касмовіч не толькі назіраў за ходам экзэкуцыі, але і кіраваў ёю і «пры расстрэле некалькіх груп ужыў зброю асабіста». Старых і дзяцей кідалі ў яму жыўцом і закопвалі. Калі яма зраўнялася, Касмовіч утрамбаваў магілу сваімі ботамі. Пасля расстрэлу Касмовічу далажылі, што адна з засуджаных маці перад арыштам схавала ў ахапак саломы грудное дзіця. Касмовіч увайшоў у памяшканне, дзе знаходзіўся малы, узяў яго за ножку і стрэліў у галаву, а цела грэбліва адкінуў у бок. Гэта была 158-я смерць у пасёлку Каспля[3]. Цалкам, 158 чалавек былі забітыя. Касмовіч пазней напісаў прэзідэнту БЦР Астроўскаму аб гэтым часе: «Гэта так даўно было, што шмат чаго забыў»[3][4]

Крытыка

  • Аляксандр Гелагаеў, ваенны аглядальнік і гісторык, тлумачыць:

    Вядома, што Зміцеру Касмовічу, які працаваў у паліцыі на Смаленшчыне, закідаюць факт удзелу ў знішчэнні вёскі Каспля. У Нацыянальным Архіве ёсць фонд Касплянскай партызанскай брыгады. Нічога пра ўдзел Касмовіча асабіста я там не знайшоў. А сам факт усплыў толькі ў 1980-я гады ў публіцыстычным выданні. Мне здаецца, што гэта можа быць наўпрост часткай кампаніі, скіраванай супраць беларускай эміграцыі, бо Касмовіч быў вядомым яе дзеячом. Такім чынам, ёсць абвінавачванні, а доказаў — зноў няма[5].

Крыніцы

  1. а б в Очерки истории родных мест. - Это было в Каспле. . sites.google.com. Праверана 20 студзеня 2025.
  2. "Люди кричали, плакали, рвали на себе волосы" - как агенты ЦРУ поступали с белорусами (руск.). news.by (27 чэрвеня 2023). Праверана 20 студзеня 2025.
  3. а б Как в Смоленске под немцем… спектакли ставили (руск.). Рабочий путь. Праверана 20 студзеня 2025.
  4. Дзьмітры Касмовіч. За вольную і сувэрэнную Беларусь . Наша Ніва (27 лістапада 2006). Праверана 20 студзеня 2025.
  5. Анёлы і дэманы Другой сусветнай у Беларусі.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya