Раман Валер’евіч Бабаеў
Раман Бабаеў (нар. 13 ліпеня 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Юні Ікс Лабс». Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў дублі барысаўскага БАТЭ. У 2011—2016 гадах гуляў за «Зорку-БДУ», дзе чаргаваўся ў браме з іншымі ігракамі. У лютым 2017 года падпісаў кантракт з мінскім «Промнем»[3], у першай палове сезона 2017 быў асноўным брамнікам каманды, але пасля саступіў месца Максіму Плотнікаву. У сакавіку 2018 года стаў іграком «Баранавічаў»[4], замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Сезон 2019 правёў у «Крумкачах», пакінуў каманду ў студзені 2020 года[5]. У 2020 годзе выступаў у Другой лізе за «Вікторыю» з Мар’інай Горкі, быў капітанам каманды. У самым канцы сезона быў рэзервовым брамнікам «Крумкачоў» у стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе, калі сталічны клуб не мог разлічваць на іншых брамнікаў. Сезон 2021 распачаў у складзе «Вікторыі», але хутка перайшоў у стаўбцоўскі «Кронан». У пачатку 2022 года вярнуўся ў «Вікторыю». У пачатку 2024 года далучыўся да «Юні Ікс Лабс». Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia