Рамсес II
Рамсес II Вялікі — фараон Старажытнага Егіпта, які кіраваў прыблізна ў 1289—1222 гадах да н.э., з XIX дынастыі. Сын Сеці I і царыцы Туі. Адзін з найвялікшых фараонаў Старажытнага Егіпта. Яму пераважна прысвойваўся ганаровы тытул А-нахту, гэта значыць «Пераможца». Помнікі і папірусы нярэдка называюць яго і народнай мянушкай Сесу. Пры ім Егіпет дасягнуў значнай магутнасці. Працягваў палітыку свайго бацькі Сеці І, аднавіў уладу Егіпта ў Палесціне. Ваяваў з хетамі (у выніку бітвы каля Кадэша спыніў далейшае прасоўванне хецкага войска), у 1278 да н.э. падпісаў з імі мірны дагавор, чым забяспечыў Егіпту на доўгі час стабільнасць. Перанёс сваю рэзідэнцыю з Фіваў у паўночна-ўсходнюю Дэльту, пабудаваў «Пер-Рамсес » («Дом Рамсеса», цяпер рыбацкае паселішча Сан-эль-Хагор у Егіпце). Вёў вялікае будаўніцтва: храмы ў Абідасе, Фівах, пячорныя храмы Абу-Сімбел, прыбудовы да храмаў у Карнаку, Луксоры і інш.
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia