Рамуальд Чаховіч
Рамуальд Чаховіч (польск.: Romuald Czechowicz; каля 1793 — 7 (19) лютага 1883, фальварак Анталесіна, Свянцянскі павет) — дзяржаўны службовец. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Чаховічаў. Сын Мацея Чаховіча і Юзэфы з Даўнаровічаў. Паручнік у 1827 годзе, Дваранскі дэпутат Свянцянскага павета ў 1844—1846 гадах[1]. Валодаў маёнткам Рачкаўшчына (Паўлінава) ў Свянцянскім павеце. За дачыненне да паўстання 1863—1864 гадоў сасланы ў Томскую губерню. Яго маёмасць на падставе ўказа ад 10.12.1865 падлягала абавязковаму продажу[2] Памёр 7 (19) лютага 1883 года ў фальварку Анталесіна Свянцянскага павета (цяпер Мядзельскі раён). Пахаваны 9 лютага на могілках у Калодне[3]. Сям’яУ шлюбе з Паўлінай з Мажэйкаў. У шлюбе было чацвёра сыноў і дзве дачкі[4]:
ПартрэтУ зборы Смаленскага музея-запаведніка ў наш час захоўваюцца партрэты Рамуальда Чаховіча і яго маці Юзэфы з Даўнаровічаў, якія паходзяць, меркавана, з маёнтка Халецкіх у Цырклішках[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia