Свянцянскі павет (Расійская імперыя)
Завіле́йскі павет (1795—1842), Свянця́нскі павет (1842—1920) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віленскай, Літоўскай і Літоўска-Віленскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гг. Цэнтр — горад Свянцяны. Адміністрацыйны падзелУ 1913 г. ў склад павета ўваходзіла 21 воласць:
ГісторыяЗавілейскі павет у складзе Віленскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расіі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет увайшоў у склад Літоўскай губерні, у 1801 — у склад Літоўска-Віленскай (з 1840 — Віленскай). У 1842 пераназваны ў Свянцянскі павет. У 1920 годзе павет адышоў да Польскай Рэспублікі. НасельніцтваПаводле даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 172,2 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 47,5 %; літоўцы — 33,8 %; яўрэі — 7,1 %; палякі — 6,0 %; рускія — 5,4 %. У павятовым горадзе Свянцяны пражывала 6025 чал.[4] Ураднікі паветаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia