Ранавалона II
Ранавалона II (1829 — 13 ліпеня 1883, Антананарыву, Мадагаскар) — каралева Імерыны з 3.04.1868 − 13.07.1883 гг. БіяграфіяРанавалона II была ўдавой Радамы II. Пасля смерці сваёй стрыечнай сястры каралевы Расохерыны Ранавалона ўзышла на прастол. У 1868 годзе яна прыняла хрышчэнне і абвясціла англійскі пратэстантызм дзяржаўнай рэлігіяй. Час яе праўлення характарызуецца ў гісторыі Мадагаскара хуткім далучэнне мадагаскарскага грамадства да еўрапейскай культуры, эканамічным ростам, будаўніцтвам школ, прыняццем першага зводу юрыдычнага права, а таксама ўзнікненнем канфлікту з Францыяй. Ранавалона II рэальнай улады на Мадагаскары не мела; ўся дзяржаўная ўлада была ў руках яе другога мужа прэм’ер-міністра Райнілайарівоні. Пасля яе смерці на трон узышла Ранавалона III — апошняя каралева Мадагаскара. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia