Антананарыву
Антананары́ву[4] (Antananarivo), раней Тананарывэ — сталіца Мадагаскара і правінцыі Антананарыву. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы вострава на вышыні 1400 м над узроўнем мора. Насельніцтва налічвае 1,4 млн чалавек. Гэта самы вялікі горад на востраве, з’яўляецца адміністрацыйным, эканамічным, навуковым цэнтрам краіны. Мае развітыя харчовую і тытунёвую прамысловасці. Мясцовыя жыхары называюць горад «Тана». Назва Антанарыву азначае «Горад тысячы ваяроў». У каланіяльныя часы і ў першыя гады незалежнасці, ужывалася назва Тананарывэ (Tananarive). Чыгунка злучае горад з усходнім узбярэжжам, раёнам возера Алаотра і з горадам Анцырабэ. Ёсць міжнародны аэрапорт. ГісторыяАнтананарыва была заснавана ў 1625 годзе. У 1797 годзе стала сталіцай каралеўства народа Мерына. Доўгі час у горадзе не было каменных будынкаў за выключэннем каралеўскага палацу Рува. Дзякуючы заваяванням караля Радамі І хутка стала сталіцай амаль усяго вострава. У 1895 годзе горад быў заняты французамі, якія далучылі яго да пратэктарату Мадагаскар. Насельніцтва
Гарады-пабрацімыВядомыя ўраджэнцы і жыхары
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia