Раніна (археалагічны помнік)

Гарадзішча
Раніна
55°09′07″ пн. ш. 30°31′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Раніна Віцебскі раён
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000298шыфр 213В000298
Map

Раніна — археалагічныя помнікі каля вёскі Раніна (Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь).

Гарадзішча

Знаходзіцца за 4 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе ракі Вымнянка, ва ўрочышчы Жаўнерава, на гары (вышыня 20 м), якая абкружана балотам. Пляцоўка амаль круглая памерам 46×40 м. На схілах гары 2 валы і 2 равы. Знойдзены ляпны посуд. Помнік датуецца VI—VIII стст. н. э., адносіцца да культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны.

Курганны могільнік

Знаходзіцца за 1,8 км на ўсход ад вёскі, на правым беразе ракі Вымнянка, на краі поля. Складаецца з 3 курганоў вышынёй 1,5—2 м, дыяметрам 10—12 м.

Літаратура

  • Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. — С. 28—33.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 178—200.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya