Станіслаў Віктаравіч Марцэлеў
Станіслаў Віктаравіч Ма́рцэлеў (1 студзеня 1925, в. Шарыбаўка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць — 22 верасня 2003) — беларускі гісторык культуры. Член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1980), доктар гістарычных навук (1972), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000). БіяграфіяУдзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1950 годзе БДУ і Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б. 3 1953 года ў апараце ЦК КПБ: інструктар, загадчык сектара, намеснік загадчыка аддзела, з 1965 года загадчык аддзела культуры. У 1976—1994 гадах дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) АН Беларусі. У 1980—1991 рэдактар навукова-метадычнага бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». 3 1994 саветнік пры дырэкцыі, з 1997 галоўны навуковы супрацоўнік ІМЭФ. 3 1996 года старшыня праўлення Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1966—1976 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1980 гадах. Навуковая дзейнасцьДаследаваў праблемы гісторыі і культуры Беларусі. Навуковыя працы прысвечаны гісторыі зараджэння ў Беларусі партыйна-савецкага друку, яго развіццю і ролі ў жыцці народа, гістарычнаму досведу і заканамернасцям развіцця беларускай культуры паслякастрычніцкага перыяду. Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій. Галоўны рэдактар і адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1 — 7, 1984—1988; Дзяржаўная прэмія БССР 1990), галоўны рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—1994). УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967, 1971, 1976), Айчыннай вайны I ступені (1985), «Знак Пашаны» (1962), медалямі. Дзяржаўная прэмія БССР (1990) за «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Творы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia