Расамачынскае
Расама́чынскае — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нешчарда (прыток Дрысы). Знаходзіцца за 10 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны. Плошча паверхні возера 0,48 км². Даўжыня больш за 2 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 6,2 м. Даўжыня берагавой лініі складае 4,76 км, плошча вадазбору 4,17 км². Возера слабапраточнае, слаба зарастае. Упадаюць ручаі, на поўначы з возера выцякае ручай у раку Нешчарда. У Расамачынскім возеры водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, карась, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia