Раскрыжаваны салдат

Амерыканскі плакат на тэму раскрыжаванага салдата

Раскрыжаваны салдат (англ.: The Crucified Soldier) — прапагандысцкі міф, створаны брытанскай прэсай падчас Першай сусветнай вайны. Паводле гэтага міфа нямецкія салдаты падчас бітвы на Іпры 24 красавіка 1915 гады захапілі ў палон і раскрыжавалі на дрэве ці на плоце салдата з Канадскага корпуса. Упершыню апісанне гэтай падзеі з'явілася ў брытанскай газеце Times ад 10 мая 1915 года і называлася «Torture of a Canadian Officer» («пакуты канадскага афіцэра»).

Выява раскрыжаванага салдата натхніла брытанскага скульптара Фрэнсіса Дэрвента Вуда на стварэнне помніка Галгофа Канады, які быў выкананы з бронзы ў 1918 годзе. Упершыню праца была выстаўлена ў Лондане, аднак нямецкі бок запатрабаваў даказаць існаванне гэтага эпізоду. Удалося прадставіць толькі некаторыя сведчанні сведак, якія былі малапераканальнымі і помнік быў дэмантаваны. У 1992 годзе яго выставілі ў якасці экспаната ў Ваенным музеі Канады[1].

Выява раскрыжаванага немцамі канадскага салдата прысутнічае ў фільме Пашэндаль: Апошні бой (Канада, 2008), хоць бітва, якая там апісваецца, адбылася ў 1917 годзе.

Гл. таксама

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya