Расійская прапаганда

Адзін з рупараў расійскай прапаганды — інфармацыйнае агенцтва «ІТАР-ТАСС»
Анатоль Шарый — вядомы сярод расейцаў блогер з антыўкраінскай прапагандай

Расійская прапаганда або крамлёўская прапаганда[1][2] — дзяржаўная інфармацыйная палітыка, спецыяльныя інфармацыйныя мерапрыемствы («спецаперацыі»[3], «палітычныя тэхналогіі»[4]) і кангламерат адпаведных дзяржаўных органаў і ўстаноў, якія пад выглядам «грамадскага інфармавання» займаюцца псіхалагічнай апрацоўкай насельніцтва Расійскай Федэрацыі, а таксама насельніцтва іншых краін — у першую чаргу краін постсавецкай рускамоўнай прасторы і рускай дыяспары[5]. Таксама аб’ектам расійскай прапаганды з’яўляецца іншамоўнае насельніцтва ў ЗША, ЕС, арабскіх краінах і г. д.[6] У цэлым расійская прапаганда распаўсюджваецца прынамсі на 40 мовах свету ў 160 краінах[7].

Сутнасць

Вядомыя расійскія прапагандысты: (выбарачна)

Паводле праціўнікаў дзеючага расійскага рэжыму, расійская дзяржаўная прапаганда «таталітарная[8], цынічная, хлуслівая», з’яўляецца прамым нашчадкам савецкай прапаганды, але таксама актыўна выкарыстоўвае вопыт іншых гістарычных аўтарытарных і таталітарных рэжымаў. Прапаганда ў Расіі заўсёды ўжываецца ў тандэме з цэнзурай: цэнзура адсякае любое іншадумства, прапаганда прымушае думаць у адпаведнасці з інтарэсамі і мэтамі ўладнай верхавіны[9][10].

З пачатку 2000-х яна набыла антыўкраінскую і антызаходнюю накіраванасць[11][12]. Паводле «Аль-Джазіры», пачынаючы з 20132014 гадоў расійская прапаганда хутка эвалюцыянавала да таталітарнай, стаўшы «адкрыта шавіністычнай, агрэсіўнай імперскай і фашысцкай». Яна ператварылася ў паўнавартасную інфармацыйную вайну, накіраваную на масавае задурэнне насельніцтва, падрыхтоўку грамадскай думкі ў Расіі да знешняй агрэсіі і атрыманне адабрэння рускага насельніцтва на дзеянні Расіі супраць Украіны[12]. Пасля ваеннай агрэсіі, акупацыі і анексіі Крыма па метадах і прыёмах прапаганда стала ваеннай і татальна дэзынфармацыйнай (распаўсюджванне «татальнай хлусні»)[13][14][15].

Крыніцы

  1. Експерти: Кремлівська пропаганда наступає на старі граблі (укр.). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 8 ліпеня 2014.
  2. Новости: Кремлевская пропаганда (руск.). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2014. Праверана 7 ліпеня 2014.
  3. LifeNews — не журналісти, а конкретний бойовий підрозділ інформаційних спецоперацій, — СБУ (укр.). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2014. Праверана 7 ліпеня 2014.
  4. Кремль має намір маніпулювати громадською думкою в Америці та Європі через інтернет (укр.). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 8 ліпеня 2014.
  5. Кремлевская пропаганда: что это такое? Спецпроект РИА «Новый Регион» (руск.). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2014. Праверана 7 ліпеня 2014.
  6. Russia Today's Disinformation Campaign (англ.). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 7 ліпеня 2014.
  7. [VOR broadcasts to 160 countries in 38 languages (англ.). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2014. Праверана 8 ліпеня 2014.
  8. И. Эйдман. Общественное мнение против Путина Архівавана 30 кастрычніка 2015. — Каспаров.ру, 28-10-2015.
  9. ЦЕНЗУРА В РОСІЇ: ЗАКРИЛИ ЗМІ, ЩО ПИШУТЬ ПРАВДУ ПРО УКРАЇНУ (укр.). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2014. Праверана 7 ліпеня 2014.
  10. У російських соціальних мережах автоматично видаляють пости з критикою Путіна // Український тиждень Архівавана 14 ліпеня 2014. (укр.)
  11. Як перемогти Росію в телевізорі (укр.). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2014. Праверана 7 ліпеня 2014.
  12. а б Ukraine: Russian propaganda and three disaster scenarios // Аль-Джазіра Архівавана 12 верасня 2015. (англ.)
  13. «Волк, который кричал „Фашист!“» — патология российской пропаганды против Украины. Часть 1 (руск.). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 28 чэрвеня 2014.
  14. Російська пропаганда це злочин проти культури — заява письменників (укр.). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2014. Праверана 28 чэрвеня 2014.
  15. Як діє російська пропаганда (укр.). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2014. Праверана 28 чэрвеня 2014.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya