Расонская сядзіба
Расонская сядзіба — сядзіба памешчыка Гласка ў Расонах, была ўзведзена ў 1900 годзе на беразе аднайменнага возера, у акружэнні парка са стаўком. АрхітэктураБудынак у выглядзе гатычнага палаца вылучаецца маляўнічасцю, шматпланавасцю архітэктурнай кампазіцыі і разнастайнасцю яе візуальных успрыняццяў. Для стварэння сярэдневяковай вобразнасці шырока прыцягваюцца неагатычныя формы: гранёныя вежачкі з машыкулямі, перспектыўныя стральчатыя вокны, контрфорсы, спічастыя і зубчастыя франтоны і шчыты, струны крапаваных лапатак, вуглавы руст. ![]() ![]() Расонскі палац узняты на магутны бутавы падмурак; план будынка складанай канфігурацыі за выгінамі калідораў, патаемнымі лесвічкамі, разнастайнымі заламі і інтымнымі пакойчыкамі. У адпаведнасці з планам яго прасторавая кампазіцыя набывае актыўна дынамічную асіметрычную трактоўку з надзвычайнай навізной рытмаў, ярусным, ступеньчатым нарастаннем аб'ёмаў па дыяганалі: паўднёвая частка аднапавярховая, цэнтральная двухпавярховая, паўночная — трох'ярусная чатырохгранная вежа з шатровым пакрыццём (не захавалася). Цэнтральная частка фланкіравана трохграннымі эркерамі і завершана на галоўным фасадзе ступеньчатым шчытом. Шматпланавасць кампазіцыі ўзмацняе поліфанічна разнастайная пластыка фасадаў: ступеньчатыя шчыпцы, аркатурныя паясы, розныя па памерах аконныя праёмы. Манументальны будынак вызначаецца насычаным каларыстычным вырашэннем, у якім спалучаецца паліхромія бутавай муроўкі цокаля, чырвоны колер высакаякаснай цаглянай муроўкі фасадаў, белізна атынкаваных элементаў дэкору. Мэта дойліда — стварыць уражальны знешні эфект — была тут дасягнута. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia