Эдмунд Леапольдавіч Фрык
Эдмунд Леапольдавіч (Эдмунд Эміліян) Фрык (15 кастрычніка 1840, Гродзенская губерня — каля 1920, Каўнас) — літоўскі і беларускі інжынер, архітэктар. Бацька літоўскага архітэктара Эдмунда Альфонса Фрыка . БіяграфіяНарадзіўся 15 кастрычніка 1840 года ў Гродзенскай губерні ў шляхецкай сям’і рэфармацкага веравызнання . Пасля заканчэння курсу ў Слуцкай кальвінісцкай гімназіі паступіў у 1858 годзе ў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча. Адтуль выпушчаны ў 1863 годзе са званнем архітэктурнага памочніка і з правам на чын X класа. Службовую дзейнасць Э. Фрык пачаў у пермскай будаўнічай і дарожнай камісіі, а з пераўтварэннем яе ў будаўнічае аддзяленне губернскага праўлення складаўся малодшым інжынерам. З 1870 года Э. Фрык прылічыўся да Міністэрства ўнутраных спраў і адкамандзіраваны ў галоўнае таварыства расійскіх чыгунак на пасаду начальніка дыстанцыі Варшаўскай чыгункі. Тут праслужыў да 1890 года. Некаторы час Э. Фрык складаўся пры Тэхнічна-будаўнічым камітэце і займаўся прыватнымі працамі. У 1895—1899 гадах займаў пасаду віцебскага губернскага інжынера . З перапынкамі з 1875 года жыў у Каўнасе, дзе займаўся прыватнай архітэктурнай практыкай[1] Праекты![]() Пабудовы па яго праектах:
У сакавіку 1898 года ўваходзіў у склад камісіі для асведчання віцебскага трамвая[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia