Расійска-беларускі энергетычны канфлікт (2010)Расійска-беларускі газавы канфлікт у 2010 годзе — зніжэнне паставак газу расійскага «Газпрама» ў Беларусь у чэрвені 2010 года ў сувязі з рознагалоссямі па аплаце паставак і транзіту газу. У адказ Беларусь спыніла транзіт газу ў Еўропу. Па меркаванні некаторых аналітыкаў, мэтай канфлікту было прымусіць Беларусь увайсці ў Мытны саюз.[1][2][3] Сутнасць канфліктуПасля адмовы Беларусі падпісаць дакументы Мытнага саюза і безвыніковых сустрэч Аляксандра Лукашэнка з Уладзімірам Пуціным і Дзмітрыем Мядзведзевым, 15 чэрвеня 2010 года прэзідэнт Расіі выставіў Беларусі ўльтыматум — разлічыцца за газ на працягу 5 дзён. Паводле «Газпрама», запазычанасць Беларусі за газ складала 192 мільёны долараў ЗША. Паводле Белстата — пратэрмінаваная знешняя запазычанасць за газ на 1 мая 2010 года складала 133 мільёны долараў ЗША. Запазычанасць узнікла з-за таго, што Беларусь у аднабаковым парадку ў 2010 годзе вырашыла плаціць за газ па цане 2009 года — 150$ за 1 тысячу кубаметраў, у той час як паводле кантракту фактычная сярэдняя цана ў студзені — красавіку складала 174$ за 1 тыс. кубаметраў. У адказ беларускія ўлады заявілі пра запазычанасць Расіі перад Беларуссю за транзіт на 217 мільёнаў долараў ЗША. Хроніка падзей
На гэта Мядзведзеў заўважыў: у адпаведнасці з расійскім заканадаўствам замежныя плацяжы могуць прымацца толькі ў замежнай валюце — інакш гэта супярэчыць закону. Прэзідэнт Расіі падкрэсліў:
У 9:00 па беларускім часе пастаўкі газу ў Беларусь былі зніжаны на 15 % ад аб'ёмаў планавай сутачнай пастаўкі газу. «Газпрам» накіраваў паведамленне Еўрапейскай камісіі пра верагодныя праблемы з транзітам газу ў Еўропу з-за абмежаванняў паставак у Беларусь. Уладзімір Пуцін заявіў, што магчыма павесці транзіт з газаправоду «Ямал-Еўропа» ў ГТС Украіны, а пастаўкі на Беларусь могуць быць скарочаныя і больш чым на 85 %. Уладзімір Сямашка назваў суму запазычанасці за транзіт Расіі перад Беларуссю — 217 мільёнаў долараў, але паабяцаў разлічыцца з Расіяй за газ на працягу 2 тыдняў.
Абвешчана, што Беларусь цалкам разлічылася за майскі газ. Беларускі бок спыніў транзіт расійскага газу ў Еўропу да поўнага разліку Расіі за транзіт праз тэрыторыю Беларусі[7]. Кіраўніцтву беларускіх рэгіёнаў загадана тэрмінова рыхтавацца да магчымых экстрэмальных сітуацый[8]. Еўракамісія абвясціла аб скліканні надзвычайнай сустрэчы з экспертамі ў сувязі з газавым канфліктам Расіі і Беларусі[9]. Дзмітрый Мядзведзеў даў неабходныя ўказанні кіраўніку «Газпрама» Аляксею Мілеру ў дадатак да рашэння кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі перакрыць транзіт расійскага газу. Сямашка зрабіў заяву, што загад на адбор транзітнага газу быў дадзены, каб падтрымаць беларускія прадпрыемствы. Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонныя размовы з кіраўнікамі Азербайджана і Казахстана, падчас якіх патлумачыў ім пазіцыю Беларусі ў газавай спрэчцы з Расіяй.
Уладзімір Сямашка абвясціў, што Беларусь у 16:00 па мінскім часе цалкам пагасіла доўг за пастаўкі газу. Беларускі бок патрабаваў ад «Газпрама» да 10:00 24 чэрвеня аплаціць доўг за транзіт газу ў памеры $260 млн[11].
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia