Ратамка (рака)

Ратамка
Мост і дамба праз раку на ўскрайку аграгарадка Ратамка
Мост і дамба праз раку на ўскрайку аграгарадка Ратамка
Характарыстыка
Даўжыня 13 км
Басейн 47 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне на ўсходзе ад вёскі Гарані
Вусце Свіслач, Заслаўскае вадасховішча
Размяшчэнне
Водная сістэма Заслаўскае вадасховішча

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Мінскі раён
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ра́тамка — рака, якая цячэ па тэрыторыі Мінскага раёна.

Назва

У дакументах 1558 года гэтая мясцовасць згадваецца як Радамскае. На думку В. А. Жучкевіча, гэта ёсць першапачатковая форма, ад якой пазней утварылася сучасная Ратамка. Назва патранімічная, імя ракі вытворнае ад назвы пасялення[1].

Гідраграфія

Рака Ратамка пасля дамбы

Выток ракі знаходзіцца на ўсход ад вёскі Гарані. Упадае ў Ратамскі заліў Заслаўскага вадасховішча (Мінскага мора) за 1 км на ўсход ад чыг. ст. Крыжоўка. Даўжыня ракі — 13 км.

Рэчышча ў вусцевай частцы зарэгуляванае, у ніжнім цячэнні на працягу 4,2 км — каналізаванае. Вадазбор Ратамкі — 47 км².

За 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Падгор’е — чыгуначны мост на дарозе Мінск — Маладзечна; 0,7 км ад моста на дарозе Мінск — Заслаўе — вусце.

Крыніцы

  1. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Беларусь, 1974. — 319 с.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі (Водныя аб’екты Беларусі). Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 414 5-85700-133-1
  • Афнагель І. Я., Ашэраў Ф. М., Баравік А. А. Рэкі, азёры і вадасховішчы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., БелЭн. 1979. С. 214

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya