Ратон (прадпрыемства)

ААТ «Ратон»
Ратон
Ратон
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Ранейшыя назвы Рэспубліканскае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Ратон»
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, г. Гомель, вул. Фядзюнінскага, 19
Адрас
Прадукцыя размеркавальныя прыстасаванні, высакавольтная камутацыйная апаратура, абсталяванне ацяплення
Матчына кампанія Мінскі электратэхнічны завод імя В. І. Казлова
Сайт raton.by

ААТ «Ратон» (руск.: ОАО «Ратон») — беларускае прадпрыемства электратэхнічнай прамысловасці, размешчаннае ў Гомелі. Спецыялізуецца на вытворчасці энергетычнага абсталявання.

Гісторыя

У 1970 годзе запрацаваў Завод радыётэхналагічнага абсталявання. Асноўная прадукцыя - ЭВМ для патрэбаў міністэрства Абароны.[1]

У 1992 годзе на базе завода радыётэхналагічнага абсталявання і спецыяльнага канструктарскага бюро створана Навукова-вытворчае аб'яднанне «Ратон».

У 2009 годзе Рэспубліканскае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Ратон» рэарганізавана ў ААТ «Ратон».

У 2014 годзе завод увайшоў у холдынг Мінскага электратэхнічнага завода.

У 2021 годзе да ААТ «Ратон» быў далучаны Гомельскі завод вымяральных прыбораў.

Прадукцыя

  • размеркавальныя прыстасаванні
  • камплектныя трансфарматарныя падстанцыі
  • высакавольтная камутацыйная апаратура (раздзяляльнікі, выключальнікі нагрузкі)
  • катлы ацяплення
  • вымяральныя прыборы

Крыніцы

  1. История предприятия | ОАО «Ратон». raton.by. Праверана 21 сакавіка 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya