Раўнаногія
Раўнаногія (Isopoda) — атрад вышэйшых ракаў. АпісаннеДаўжыня аа 0,1 мм да 37 см (пераважна 1—5 см). Цела пляскатае, сегментаванае. 1—2 пары грудных сегментаў зрастаюцца з галавой. Грудныя ногі служаць для падачы корму да рота (1-я пара) і перамяшчэння (аднолькавыя 7 пар, — адсюль назва), брушныя часткова ператвораны ў шчэлепы. РаспаўсюджаннеВядомы з трыясу (каля 225 млн г. назад). Каля 4500 відаў. Пашыраны паўсюдна ў марскіх і прэсных вадаёмах, некаторыя — у глебе. На Беларусі найбольш трапляюцца вадзяны вослік (Asellus aquaticus), у вільготнай глебе і лясным подсціле — макрыцы (Oniscidea). Асаблівасці біялогііКормяцца раслінамі і іх рэшткамі, дэтрытам, ёсць драпежнікі. Пераважна раздзельнаполыя. Размнажэнне палавое, у некаторых — шляхам партэнагенезу. Развіццё без ператварэння. Біяфільтратары і біямеліяратары, удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў, у працэсах глебаўтварэння. Некаторыя віды — прамежкавыя гаспадары скрэбеняў (Acanthocephala), ёсць паразіты рыб і іншых ракападобных. Большасць водных відаў — корм для бентасаедных рыб. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia