Роберт Мацвеевіч Клімін
Роберт Мацвеевіч Клімін (руск.: Роберт Матвеевич Климин; нар. 18 верасня 1939, Рыбінск, Расія) — беларускі мастак, дызайнер і выкладчык. Дацэнт кафедры дызайну БДУ і БДАМ. БіяграфіяУ 1945—1960 гадах жыў у Кішынёве ў Малдове. Скончыў Рэспубліканскае мастацкае вучылішча ў Кішынёве. У 1968 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У 1968—1972 гадах працаваў мастаком-канструктарам у Экспірыментальна-канструктарскім бюро мэблі Рэспублікі Беларусь. З 1969 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на факультэце дызайну і дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва. Адначасова з 2004 года дацэнт кафедры камунікатыўнага дызайну Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1]. Адзін з заснавальнікаў Саюза дызайнераў БССР (1976—2018). З 1989 года член Міжнароднай асацыяцыі дызайнераў. Жыве і працуе ў Мінску. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia