Роберт Рычардс
Роберт Рычардс (англ.: Robert Eugene Richards; 20 лютага 1926, Шампейн, Ілінойс — 26 лютага 2023) — амерыканскі скакун з шастом і дзесяціборац, чэмпіён і прызёр Панамерыканскіх і Алімпійскіх гульняў, алімпійскі рэкардсмен. На летняй Алімпіядзе 1948 года ў Лондане Рычардс заваяваў алімпійскую бронзу з вынікам 420 см, саступіўшы фіну Эркі Катая, які паказаў такі ж вынік, па ліку спробаў. А чэмпіёнам Алімпіяды стаў амерыканец Гуін Сміт, які пераадолеў 430 см. На наступнай Алімпіядзе ў Хельсінкі Рычардс стаў чэмпіёнам з алімпійскім рэкордам — 455 см. Яшчэ праз чатыры гады ў Мельбурне Рычардс зноў падняўся на вышэйшую прыступку п’едэстала, зноў усталяваўшы алімпійскі рэкорд — 456 см. У 1951 годзе Рычардс быў удастоены прыза Джэймса Салівана як найлепшы спартсмен-аматар ЗША. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia