Роза Маратаўна Турарбекава
Роза Маратаўна Турарбекава (нар. 15 ліпеня 1970, Алматы) — беларускі палітолаг, палітык. Кандыдат гістарычных навук (1997), дацэнт[1]. БіяграфіяНарадзілася 15 ліпеня 1970 года ў г. Алматы (Казахская ССР). Вучылася ў школе № 69, пасля — у гімназіі № 10[2]. У 1992 годзе скончыла Казахскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аль-Фарабі, у 1995 годзе — аспірантуру КазДУ[1]. У 1997—1998 гадах — намеснік дэкана факультэта міжнародных адносін Універсітэта «Кайнар» (Казахстан). З 2000 года — дацэнтка кафедры міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта[1]. Звольнена з ўніверсітэта ў 2021 годзе ў час шырокамаштабных палітычных чыстак. Тады, паводле яе, у канцы года прыйшлі спісы ў дэканаты факультэтаў усяго ўніверсітэта, у якіх іх былі пазначаныя асобы, якіх трэба звольніць, панізіць на пасадзе або каго трэба выклікаць на прафілактычную гутарку[3]. Працавала запрошаным прафесарам у ЕГУ (Літва)[4]. Даследчыца Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы Гісенскага ўніверсітэта імя Юстуса Лібіха (Германія), стыпендыят Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD). Запрошаны прафесар Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Гумілёва ў Астане (Казахстан)[5]. Выступае як пастаянная экспертка ў штотыднёвай праграме Еўрарадыё, каментуе міжнародныя падзеі[6]. Сяброўка міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады 2-га склікання[7]. Навуковая дзейнасцьАўтар больш за 30 навуковых публікацый і 85 публіцыстычных матэрыялаў. Сфера навуковых інтарэсаў: міжнародныя адносіны, праблемы рэгіянальнай бяспекі ў Азіі, знешняя палітыка дзяржаў Сярэдняга Усходу і Цэнтральнай Азіі[1]. Сям’яУ шлюбе з беларускім этнографам Паўлам Церашковічам[7]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia