Каардынацыйная рада (Беларусь)
Каардынацыйная Рада па арганізацыі працэсу пераадолення крызісу, якая першапачаткова называлася «Каардынацыйная Рада па забеспячэнні трансферу ўлады», — недзяржаўны палітычны і грамадзянскі орган на тэрыторыі Беларусі. Рада створаная з даручэння Святланы Ціханоўскай з мэтай прыняцця захадаў па стабілізацыі сітуацыі ў краіне, забеспячэння трансферу ўлады і абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.[1] У студзені 2023 года МУС Беларусі прызнала Каардынацыйную раду экстрэмісцкім фарміраваннем. Паводле беларускага заканадаўства, членам экстрэмісцкіх фарміраванняў пагражае пазбаўленне волі[2]. Раней, у 2021—2022 гадах, беларускія суды прызнавалі інтэрнэт-рэсурсы Рады экстрэмісцкімі матэрыяламі[3]. СкладПершае скліканнеУ склад Рады першапачаткова ўвайшлі каля 70 чалавек. 19 жніўня абраны Прэзідыум з сямі чалавек:
Асноўны склад:
Другое скліканнеДа лютага 2023 года скончыўся этап рэфармавання складу Каардынацыйнай рады. З гэтага часу Каардынацыйная рада пачала складацца з 22 старых членаў, 73 новых дэлегатак і дэлегатаў ад грамадскіх арганізацый і 15 самавылучэнцаў. Трэцяе скліканне![]() 28 мая 2024 года былі абвешчаны папярэднія вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду III-га склікання. Выбары праводзіліся з 25 па 27 мая ў электронным фармаце з праверкай праз беларускі пашпарт. Прынялі ўдзел у галасаванні 6723 выбаршчыкі[4]. Балатаваліся 12 спісаў, 1 спіс быў выключаны да пачатку выбараў[5]. З 12 лютага да 14 мая 2025 года, пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай, месца спікера Каардынацыйнай рады заставалася вакантным, 14 мая новым спікерам абраны Арцём Брухан ад фракцыі Паўла Латушкі, які атрымаў 50 галасоў дэлегатаў з 69 (агулам 79 дэлегатаў). Другі кандыдат ад фракцыі «Беларусы» (блок Пракоп’ева—Ягорава) атрымаў толькі 11 галасоў. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне26 кастрычніка 2020 года Каардынацыйная рада ўхваліла прынцыпы дзейнасці Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, якое ўзначаліў Павел Латушка. Заяўленыя мэты: забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады, стабілізацыя сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа[6]. ПераследЗ моманту стварэння Каардынацыйнай рады і абрання Прэзідыума іх сябры падвяргаюцца жорсткаму ціску з боку ўладаў Беларусі. 20 жніўня 2020 года Генеральная пракуратура па факце стварэння і дзейнасці КР узбудзіла крымінальную справу па арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), у рамках якой адбываліся выклікі на допыты як членаў Прэзідыума, так і іншых членаў рады. 25 жніўня 2020 года Канстытуцыйны суд Беларусі выказаў меркаванне аб тым, што стварэнне Каардынацыйнай рады з’яўлялася «антыканстытуцыйным»[7]. У снежні 2020 года Генеральная пракуратура распачала крымінальныя справы ў дачыненні Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Максіма Знака, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай і іншых асоб па факце стварэння экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім, то-бок здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч. 1 ст. 361-1 Крымінальнага кодэксу. 6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Святлане Ціханоўскай 15 гадоў пазбаўлення волі, Павел Латушка атрымаў 18 гадоў зняволення, а Марыі Мароз, Вользе Кавальковай і Сяргею Дылеўскаму прызначылі па 12 гадоў[8]. Падчас выбараў у Каардынацыйную Раду III-га склікання Следчы камітэт Беларусі завёў крымінальныя справы на ўсіх, хто вырашыў удзельнічаць у выбарах. У сваёй заяве Камітэт зрабіў асобны акцэнт на тым, што ўдзельнікі выбараў маюць аб’екты нерухомасці і маёмасці на тэрыторыі Рэспублікі.[9] АцэнкіУ кастрычніку 2020 года Еўрапейскі парламент узнагародзіў беларускую апазіцыю, прадстаўленую ў тым ліку Каардынацыйнай радай, прэміяй «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава[10]. У спісе лаўрэатаў: Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская, Святлана Алексіевіч, Вольга Кавалькова, Вераніка Цапкала, Сяргей Ціханоўскі, Алесь Бяляцкі, Сяргей Дылеўскі, Сцяпан Пуціла, Мікалай Статкевіч[11]. У канцы жніўня 2020 года палітолаг Вольф Рубінчык заўважыў, што Рада «ціха ператварылася з органа „па забеспячэнні трансферу ўлады“ (мэту абвясціла Святлана Ціханоўская 14 жніўня, і гэта гучала цягам некалькіх дзён) у орган для „арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу“ — гэткае грувасткае і цьмянае мэтавызначэнне з’явілася на сайце КР у апошняй дэкадзе жніўня»[12]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia