Розмары Клуні

Розмары Клуні
англ.: Rosemary Clooney
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 23 мая 1928(1928-05-23) (97 гадоў)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 2002(2002-06-29)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Краіна
Муж Хасэ Ферэр, Хасэ Ферэр і Dante DiPaolo[d]
Дзеці Miguel Ferrer[d], Rafael Ferrer[d], Monsita Ferrer[d] і Gabriel Ferrer[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесія
Гады актыўнасці 19462001
Пеўчы голас кантральта[d]
Інструменты вакал
Жанр Эстрада
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Розмары Клуні (англ.: Rosemary Clooney, 23 мая 1928 — 29 чэрвеня 2002) — амерыканская эстрадная спявачка і актрыса сярэдзіны ХХ стагоддзя.

Біяграфія

Кар'еру спявачкі пачала ў 1940-я гады, выступала ў дуэце са сваёй роднай сястрой Бэці. У першай палове 1950-х гадоў Розмары стала адной з найпапулярнейшых спявачак Злучаных Штатаў Амерыкі. Яе песні «Come On-a My House» (1951), «Half As Much» (1952), «Hey There» (1953) і «This Ole House» (1954) займалі першыя радкі ў амерыканскіх топ-спісах найбольш паспяховых музычных твораў (гл. Billboard Hot 100).

У 1953 годзе Розмары выйшла замуж за ўладальніка ўзнагароды «Оскар» кінаакцёра Хасэ Фэрэру. У гэтым шлюбе нарадзіліся сыны Мігель і Рафаэль, якія таксама, як і бацька, сталі кінаакцёрамі. З надыходам эпохі рок-н-ролу папулярнасць спявачкі пачала змяншацца. У артысткі пачаліся праблемы з псіхікай, асабліва пасля таго, як яна стала сведкам забойства Роберта Кенэдзі. Сітуацыя з псіхічным станам ускладнялася тым, што Розмары Клуні прымала наркотыкі.

Памерла Розмары Клуні 29 чэрвеня 2002 года ад раку лёгкіх.


  1. Rosemary Clooney // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rosemary Clooney // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya