Рок Кабарэ
Рок Марк Крысціян Кабарэ (фр.: Roch Marc Christian Kaboré; нар. 25 красавіка 1957, Уагадугу, Французская Верхняя Вольта) — буркінійскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Буркіна-Фасо з 20 сакавіка 1994 года па 6 лютага 1996 года, прэзідэнт Нацыянальнай асамблеі Буркіна-Фасо з 5 чэрвеня 2002 года па 28 снежня 2012 года, прэзідэнт Буркіна-Фасо з 29 снежня 2015 года па 23 студзеня 2022 і міністр нацыянальнай абароны з 13 студзеня 2016 года па той жа час. БіяграфіяКабарэ нарадзіўся ва Уагадугу, сталіцы Буркіна-Фасо. Атрымаў сярэднюю адукацыю, што дазволіла яму паступіць ва ўніверсітэт[4]. Пасля скончыў універсітэт у Дыжоне, Францыя. У 1979 годзе атрымаў ступень бакалаўра. Пасля заканчэння вучобы вярнуўся на радзіму[4]. Некаторы час Кабарэ працаваў у Міжнародным банку Буркіна. У 1984, ва ўзросце 27 гадоў, стаў генеральным дырэктарам банка, гэтую пасаду займаў на працягу пяці наступных гадоў[4][5]. Ва ўрадзе Буркіна-Фасо займаў пасады прэм’ер-міністра, спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта, а таксама быў дэпутатам Нацыянальнай асамблеі краіны[4][5][6]. З 1994 па 1996 гады — прэм’ер-міністр Буркіна-Фасо. Калі ў 1996 годзе была створана партыя Кангрэс за дэмакратыю і прагрэс, Кабарэ сышоў з пасады прэм’ер-міністра і заняў пасаду віцэ-прэзідэнта ва ўрадавай партыі[7]. 6 чэрвеня 2002 г. ён быў абраны на пасаду старшыні Нацыянальнай асамблеі Буркіна-Фасо[8]. З 1997 па 2002 быў намеснікам старшыні Нацыянальнай асамблеі, а да 2012 — старшынёй[9]. У лістападзе 2014 года ў краіне пачаліся мітынгі, падставай для якіх паслужыла спроба ўнясення паправак у канстытуцыю, што прадугледжвалі павелічэнне прэзідэнцкага тэрміна Блеза Кампаарэ. Вынікамі стала падзенне ўрада Кампаарэ. В.а. презідэнта Буркіна-Фасо стаў Мішэль Кафандо. Пачалася падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў, на якіх Кабарэ высунуў сваю кандыдатуру[9]. Па выніках прэзідэнцкіх выбараў 29 лістапада 2015 г., абвешчаных у ноч з 30 лістапада па 1 снежня, Кабарэ атрымаў перамогу ў першым туры галасавання, атрымаўшы 53,5 % галасоў[10]. 7 студзеня 2016 года Кабарэ прызначыў на пасаду прэм’ер-міністра вядомага эканаміста Поля Каба Тыеба, які не мае вопыту ў палітыцы[11]. 13 студзеня да прысягі быў прыведзены новы ўрад, у якім Кабарэ заняў пасады міністраў нацыянальнай абароны і па справах ветэранаў, як і яго папярэднік Кампаарэ[12][13]. 23 студзеня 2022 года Кабарэ быў скінуты ў выніку ваеннага перавароту. УзнагародыКамандор і Вялікі афіцэр Нацыянальнага ордэна Буркіна-Фасо, кавалер Вялікага крыжа Ордэна Плеяд[14][15]. Прыватнае жыццёЖанаты, трое дзяцей. Любіць чытаць і слухаць музыку, займаецца сельскай гаспадаркай. З’яўляецца заступнікам футбольнага клуба першага дывізіёна «Rail Club du Kadiogo », які атрымаў перамогу на чэмпіянаце Буркіна-Фасо па футболе 2005 года[16][16]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia