Поль-Анры Сандаага Даміба
Поль-Анры Сандаага Даміба (2 студзеня 1981, Уагадугу, Верхняя Вольта) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Буркіна-Фасо. Прэзідэнт Патрыятычнага руха за ахову і аднаўленне. БіяграфіяСкончыў ваенную школу ў Парыжы[2]. Мае ступень магістра ў галіне крыміналістыкі Кансерваторыі мастацтва і рамёстваў і сертыфікат эксперта па абароне ў галіне кіравання, камандавання і стратэгіі. У часы праўлення прэзідэнта Блез Кампаарэ з’яўляўся супрацоўнікам Палка бяспекі прэзідэнта (РСП). У перыяд з 2015 да 2019 года Поль-Анры Даміба ўзначальваў узброеныя падраздзяленні Буркіна-Фасо, якія ў рэгіёнах Саэль і Поўнач вялі барацьбу з тэрарыстычнымі фарміраваннямі. У студзені 2021 года двойчы прапаноўваў прэзідэнту Рок Кабарэ выклікаць падраздзяленні групы Вагнера для барацьбы з ісламістамі на поўначы краіны. Апошні матываваў сваю адмову тым, што гэта можа пагоршыць адносіны з заходнімі краінамі[3]. У снежні 2021 года прэзідэнт Рок Кабарэ прызначыў Даміба камандуючым 3-й ваеннай акругай. У студзені 2022 года здзейсніў ваенны пераварот і стаў часовым кіраўніком дзяржавы. Яго рэжым не змог ліквідаваць праблему з радыкаламі і нават саступіў некаторыя тэрыторыі джыхадзістам і іншым баевікам. 30 верасня ў Буркіна-Фасо адбыўся новы ваенны пераварот, у выніку якога часовы прэзідэнт Поль-Анры Сандаага Даміба быў скінуты. Яго места заняў Ібрагім Траорэ[4][5]. Даміба пакінуў Буркіна-Фасо і накіраваўся ў Тога[6]. Працы
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia