Ролевая відэагульняРолевая відэагульня (англ.: role-playing game, RPG) — жанр відэагульняў, у якіх вялікая частка гульнявога працэса звязана з удасканаленнем разнастайных характарыстык персанажа, даследваннем гульнявога сусвету і выкананнем заданняў (так званых квэстаў, з англ.: quest). Звычайна ролевыя відэагульні маюць дэталёва распрацаваныя сюжэт і сусвет, паслядоўнасць развіцця і даследавання якіх залежыць ад выбару гульца. Іншыя жанры відэагульняў могуць уключаць элементы ролевай гульні, такія як развіццё персанажаў і квэсты, застаючыся пры гэтым у межах свайго жанра. Ролевыя відэагульні паходзяць ад настольных ролевых гульняў [1] і выкарыстоўваюць падобныя месцы дзеяння, гульнявыя механікі і тэрміналогію. Першыя ролевыя відэагульні з’явіліся ў сярэдзіне 1970-х гадоў з пераносам настольных гульняў такіх як Dungeons & Dragons на ўніверсітэцкія мэйнфрэймы. Далейшае развіццё жанру забяспечылі папулярныя франшызы на гульнявых кансолях (напрыклад, Final Fantasy і Dragon Quest). На персанальных камп’ютарах сталі папулярнымі серыі Fallout, The Elder Scrolls і Baldur’s Gate. Паджанры
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia